30 красавiка 2024, aўторак, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіста хочуць пакараць за тое, што абурыўся георгіеўскай стужкай

10
Журналіста хочуць пакараць за тое, што абурыўся георгіеўскай стужкай

За апошнія дні выклікі ў міліцыю атрымалі адразу пяць незалежных журналістаў.

Першымі пад ціск патрапілі журналісты Гародні: запрашэнні ў міліцыю атрымалі Алесь Кіркевіч, Алесь Дзянісаў і Андрэй Мялешка.

Першым у міліцыі пабываў 17 сакавіка - Алесь Кіркевіч, а на наступны дзень - Алесь Дзянісаў. Іх абвінавачваюць у працы на тэлеканал «Белсат».

Міліцыя праводзіць праверку ў запыце КДБ. Правяраецца факт парушэння арт. 22.9 ч.2 КаАП - «незаконны выраб і распаўсюджвання прадукцыі СМІ». Падставай для праверкі стаў размешчаны на сайце тэлеканала матэрыял пра выставу слуцкіх паясоў у Гарадзенскім музеі гісторыі рэлігіі.

«Нас з Кіркевічам выклікалі і ўзялі тлумачэнні. Сказалі, што да канца сакавіка будзе праводзіцца праверка. І паводле вынікаў нам адправяць паперу, што справа не заведзеная, або позву. Гэта значыць адміністрацыйную справу пачнуць, - распавёў Алесь Дзянісаў. - Што тычыцца Горадні, то яны паціху перакрываюць кісларод».

Ціск праводзіцца метадычна, крок за крокам, каб «непажаданыя» журналісты не маглі працаваць. Цяпер для іх дарога ў Музей гісторыі рэлігіі зачыненая, упэўнены Аляксандр Дзянісаў.

А вось яшчэ адзін гарадзенец Андрэй Мялешка без выкліку ў міліцыю ісці адмовіўся. Журналіста летась тройчы судзілі і пакаралі ў агульнай суме на 105 базавых велічынь.

У Берасці на журналіста Аляксандра Леўчука склалі пратакол паводле ўсё таго ж артыкулу 22.9 ч.2 КаАП. Суд адбудзецца 26 сакавіка.

«Учора ўвечары каля дзвярэй маёй кватэры мяне чакаў капітан міліцыі Раман Трафімук. Ён уручыў мне позву ў міліцыю. Калі я туды прыйшоў, супрацоўнік міліцыі сказаў, што супраць мяне вядзецца адміністрацыйны працэс, але пасля таго, як мяне дапыталі, міліцыянт дастаў са свайго стала ўжо гатовы складзены на мяне пратакол», - распавядае Аляксандр Ляўчук.

«Прэтэнзіі выклікаў матэрыял, які выйшаў на сайце тэлеканала «Берасцейцаў павіншавалі з 23 лютага кулямётам і матацыклам з георгіеўскай стужкай». Пры гэтым у міліцыі не было ніякіх довадаў, што аўтар матэрыялу менавіта я. Подпіс «А.Л.» зусім не значыць «Аляксандр Ляўчук», - кажа журналіст.

А сведкам выступае Анастасія Крыкунова - супрацоўніца першага святочнага агенцтва «Бюро Свят», якое і арганізавала акцыю з георгіеўскай стужкай у гандлёвым цэнтры.

«Ніякага інтэрв'ю ў дзяўчыны я не браў. У гэты дзень я быў на месцы правядзення акцыі як прыватная асоба, мяне проста абурыла георгіеўская стужачка і ў размове з прадстаўніком кампаніі я хацеў даведацца, чаму яны выкарыстоўваюць георгіеўскую стужку - сімвал тэрарызму ва Украіне», - кажа Аляксандр Ляўчук.

19 сакавіка павінен з'явіцца ў міліцыю і рэдактар газеты і інтэрнэт-сайту «Наш Магілёў» Ігар Барысаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках