28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты ААН: Беларусь прадавала зброю лівійскім групоўкам

25
Экспэрты ААН: Беларусь прадавала зброю лівійскім групоўкам

Беларусь у 2013-2014 гадах пастаўляла боепрыпасы лівійскім узброеным групоўкам.

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе экспэртаў Рады бяспекі ААН, апублікаваным агенцтвам Reuters (пераклад - charter97.org).

Адзін з прыкладаў у дакладзе тычыўся пастановы Рады Бяспекі ААН ухваліць пастаўку 3000 тон боепрыпасаў з Беларусі ў Лівію ў 2013 годзе. Аднак аўтары дакумента адзначаюць, што зброя пастаўлялася не ўраду краіны, а незаконным узброеным фармаванням. Так, група экспэртаў адзначыла, што ў лютым 2014 вялікая частка першай партыі грузу з Беларусі не толькі «была перанакіраваная не паводле прызначэння ў аэрапорце Трыпалі, які кантралююць брыгады, але некаторыя з паставак, відавочна, былі зробленыя наўпрост аўтаномным узброеным групоўкам».

З Беларусі прыбылі яшчэ 15 рэйсаў. Паводле звестак аўтараў дакумента, гэта павялічвае імавернасць таго, што далейшыя пастаўкі маглі быць перанакіраваныя брыгадамі з горада Зінтан на паўночным захадзе краіны. «Група экспэртаў яшчэ расследуе гэтыя выпадкі», - гаворыцца ў дакладзе.

Узброены канфлікт паміж ісламісцкімі групоўкамі і ўрадам Лівіі пачаўся 16 траўня 2014 года, калі генерал-маёр нацыянальнага войска Халіфа Хафтар абвясціў аб пачатку шырокамаштабнай паветранай і наземнай аперацыі падкантрольных яму частак узброеных сіл у раёне горада Бенгазі, апісаўшы яе як «папраўку на шляху да рэвалюцыі».

18 траўня аперацыя была пашыраная да Трыпалі, што азначала штурм будынка Усеагульнага нацыянальнага кангрэса. У абстаноўцы напружанасці прайшлі 25 чэрвеня выбары ў Палату дэпутатаў, на якіх прыхільнікі радыкальнага ісламу пацярпелі паразу. 13 ліпеня ісламісты ў адказ на сваю паразу абвясцілі аб пачатку аперацыі «Рассвет Лівіі» з мэтай захапіць аэрапорт Трыпалі. Гэта ў іх атрымалася 23 жніўня пасля сарака дзён баёў.

Пасля ўсталявання кантролю над горадам ісламісты заявілі аб непрызнанні Палаты дэпутатаў і аб аднаўленні Усеагульнага нацыянальнага кангрэса. 25 жніўня некаторыя прадстаўнікі ВНК правялі пасяджэнне ў Трыпалі, абвясцілі сябе законнай уладай і абралі прэм'ер-міністрам Амара аль-Хасі, у выніку ў краіне чаго склалася двоеўладдзе. Палата дэпутатаў пакінула захоплены Трыпалі і размясцілася ў горадзе Тобрук на паўночным усходзе краіны. 1 верасня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні ў Тобруку даручылі Абдалу Абдурахману ат-Тані ў якасці новага прэм'ер-міністра сфармаваць урад.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках