29 красавiка 2024, панядзелак, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрарада не прызнае Крым часткай Расеі

2
Еўрарада не прызнае Крым часткай Расеі

Лідары ЕЗ на саміце таксама прызвалі ў тэрміновым парадку зацвердзіць трэці пакет макрафінансавай дапамогі Украіне.

Еўрапейская Рада не прызнае Крым часткай Расеі. Пра гэта гаворыцца ў выніковым дакуменце саміту ЕЗ, распаўсюджаным вечарам у чацвер у Брусэлі, піша "Карэспандэнт".

"Еўрапейская рада не прызнае і працягвае асуджаць незаконную анэксію Крыма і Севастопаля Расейскай Федэрацыяй і будзе па-ранейшаму няўхільна прытрымлівацца гэтай палітыцы непрызнання", - адзначаецца ў дакуменце.

Лідары краін ЕЗ абяцалі і далей разам з іншымі міжнароднымі донарамі падтрымліваць працэс рэформаў ва Украіне ў адпаведнасці з умовамі МВФ. Яны заклікалі ў тэрміновым парадку зацвердзіць трэці пакет макрафінансавай дапамогі гэтай краіне. Урад Украіны, у сваю чаргу, павінен актывізаваць правядзенне рэформаў.

У пастанове падкрэсліваецца важнасць інфармацыйна-прапагандысцкай працы ў сувязі з украінскім крызісам.

"Еўрапейская рада, - адзначаецца ў ім, - падкрэсліла неабходнасць кінуць выклік кампаніям дэзінфармацыі, якія праводзяцца Расеяй, і прапанаваў Вярхоўнаму прадстаўніку ЕЗ у супрацоўніцтве з дзяржавамі-чальцамі і інстытутамі ЕЗ падрыхтаваць да чэрвеня план дзеянняў паводле стратэгічнай камунікацыі. Стварэнне групы сувязі з'яўляецца першым крокам у гэтым кірунку".

"Еўрапейская рада заклікала ўсе бакі без прамаруджання і ў поўным аб'ёме выконваць менскія пагадненні і свае абавязанні, - падкрэсліваецца ў дакуменце. - Ён падкрэсліў асаблівую адказнасць расейскіх уладаў у гэтых стасунках. ЕЗ гатовы падтрымаць гэты працэс, прынамсі, дапамагчы ва ўзмацненні магчымасцяў АБСЕ ў маніторынгу і праверцы выканання менскіх дамоўленасцей. Ён будзе працягваць намаганні ў трохбаковых працэсах у энэргетыцы і імплементацыі пагаднення аб асацыяцыі аб свабодным гандлі ЕЗ-Украіна".

Значнае месца ў пастанове Еўрарады займае рэарганізацыя і паглыбленне Еўрапейскай палітыкі суседства, накіраванай на збліжэнне з Еўразвязам ягоных суседзяў на Усходзе і на Поўдні. Паўднёвым рэгіёнам (Паўночная Афрыка і Блізкі Усход) будзе прысвечаны спецыяльны саміт у кастрычніку, а Усходняму партнёрству - травеньская сустрэча ў вярхах у Рызе.

Усходняе партнёрства, якое ўключае шэсць постсавецкіх краін, будзе ўзмоцненае, дыферэнцыраванае ў дачыненні да кожнага канкрэтнага партнёра.

"Асаблівыя намаганні павінны быць накіраваныя на пашырэнне супрацоўніцтва ў дзяржаўным будаўніцтве, мабільнасці і кантактаў паміж людзьмі, рынкавых магчымасцяў і ўзаемасувязяў. Еўрапейская рада спадзяецца на больш хуткую ратыфікацыю ўсімі дзяржавамі-чальцамі пагадненняў аб асацыяцыі і паглыбленых і ўсёабдымных зонах свабоднага гандлю з Грузіяй, Рэспублікай Малдова і Украінай", - гаворыцца ў дакуменце.

Раней на саміце ЕЗ прынялі пастанову звязаць санкцыі супраць Расеі з выкананнем менскіх пагадненняў аб Данбасе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках