3 траўня 2024, Пятніца, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Мэркель правяла сустрэчу з маці і сястрой Надзеі Саўчанкі

Канцлерка Нямеччыны сустрэлася з маці і сястрой украінскай лётчыцы, народнага дэпутата Надзеі Саўчанкі, якая знаходзіцца ў расейскім СІЗА.

Пра гэта паведаміў амбасадар Украіны ў Нямеччыне Андрэй Мельнік у сваім акаўнце ў сетцы мікраблогаў "Твітэр".

"Маці і сястра Надзеі Саўчанкі былі прынятыя ў ведамстве федэральнай канцлеркі: Ангела Мэркель і ў далейшым будзе прыкладаць намаганні для яе вызвалення", - напісаў украінскі дыпламат.

Андрэй Мельнік таксама паведаміў, што ў панядзелак Марыя і Вера Саўчанкі, а таксама сястра Алега Сянцова сустрэліся са старшынём Камітэта Бундэстагу ў правах чалавека, віцэ-старшынём фракцыі ХДС Бундэстагу і правялі сустрэчу ў міністэрстве замежных спраў Нямеччыны, піша УНІАН.

Акрамя таго, Марыя і Вера Саўчанкі адкрылі ў Музеі Берлінскай сцяны стэнд, прысвечаны ўкраінскай лётчыцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках