29 красавiка 2024, панядзелак, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пілоты A320 Germanwings падчас падзення былі непрытомныя

3
Пілоты A320 Germanwings падчас падзення былі непрытомныя

Падзенне авіялайнера Airbus A320 не было бесперапынным, так як час ад часу самалёт вяртаўся ў гарызантальнае становішча.

Зніжэнне да моманту ўдару аб зямлю аэробуса A320 нямецкай кампаніі Germanwings, што разбіўся на поўдні Францыі, доўжылася як найменей восем хвілін, і ў гэты час пілоты праз невядомую прычыну былі без прытомнасці. Такую інфармацыю паведаміў тэлеканалу Yle Пека Хэнту, кіраўнік авіяцыйнага аддзела фінскага Агенцтва транспартнай бяспекі Trafi.

Са слоў Хэнту, гэтыя звесткі былі атрыманыя пры аналізе расшыфроўкі запісу рэгістратара, знойдзенага на месцы катастрофы ў гарах, піша liga.net.

«Расшыфроўка паказала, што пілоты, відавочна, былі непрытомныя», - сказаў ён.

Экспэрт таксама адзначыў, што падзенне аэробуса не было «бесперапынным», паколькі час ад часу ён вяртаў стан гарызантальнага палёту. Ён паказаў, што гэта сведчыць пра тое, што часам пілоты прыходзілі ў прытомнасць і спрабавалі стабілізаваць лайнер.

«Альбо ў справу ўмяшаўся аўтапілот, альбо пілоты ў нейкі момант прыйшлі ў сябе і паспрабавалі нешта зрабіць, каб захаваць вышыню і прадухіліць падзенне», - сказаў экспэрт.

Раней следчыя назвалі тры магчымыя прычыны катастрофы авіялайнера А320: няспраўнасць датчыкаў, разгерметызацыю і няшчасны выпадак. Адзначым таксама, што ўначы 26 сакавіка французскія органы следства пасля расшыфроўкі запісаў бартавога самапісца заявілі, што незадоўга да катастрофы адзін з двух пілотаў пакінуў кабіну і не змог зайсці назад.

Аэробус A320 авіякампаніі Germanwings, які ляцеў рэйсам Барселона - Дзюсэльдорф, разбіўся 24 сакавіка на поўдні Францыі ў гарыстай мясцовасці. На ягоным борце знаходзілася 144 пасажыры і 6 сябраў экіпажа. Усе яны загінулі.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках