1 траўня 2024, Серада, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Колькасць самалётаў ВПС РФ у Беларусі можа вырасці

8
Барыс Жаліба: Колькасць самалётаў ВПС РФ у Беларусі можа вырасці

Чым Лукашэнка расплаціцца за новыя крэдыты ад Расеі?

Учора прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў аб тым, што Расея дапаможа Беларусі з крэдытамі, але пры гэтым сказаў, што існыя крэдытныя абавязанні будуць «пралангаваныя». Эканаміст Барыс Жаліба сказаў charter97.org, што не вельмі зразумела, якую пралангацыю мае на ўвазе расейскі палітык і што Лукашэнка павінен будзе даць наўзамен.

- Што меў на ўвазе Мядзведзеў, сказаўшы, што Расея правядзе «пралангацыю існых крэдытных абавязанняў»?

- Раней Мядзведзеў нядобра адазваўся аб Беларусі пра тое, што ён мае намер «разабрацца» з калінінградскімі фурамі з электронікай, якія беларусы канфіскавалі, нягледзячы на тое, што расейцы запэўнівалі, што ідуць транзітам. Але, напэўна, цяпер ён проста змякчыў фон і ужыў словы «пралангуем». Я таксама пытаюся: а што пралангаваць? Трэба заключаць новае крэдытнае пагадненне, таму што апошні, шосты транш крэдыту антыкрызіснага фонду пакуль «падвешаны». І «вісіць» ён ужо больш за год. Калі мець на ўвазе гэта, то там 440-450 мільёнаў даляраў - гэта зусім няшмат. Можа, яны прыйдуць восенню.

Але што там яшчэ «пралангаваць»? Пралангаваць - значыць працягваць дзейныя крэдытныя дамовы. Але ж усё дамовы, якія былі, ужо скончаныя. Нас крэдытавалі і расейскія банкі - ВТБ і іншыя. Крэдытаваў і расейскі ўрад. Я думаю, Мядзведзеву трэба было проста ясней выказацца. Ці Расея дасць новы крэдыт сумаю $2.5 мільярда, які Беларусь запытвае, ці не дасць.

- А вы як мяркуеце - дадуць?

- Я думаю, што павінны даць, інакш эканоміка Беларусі не дацягне да прэзідэнцкіх «выбараў». Таму на месцы беларускага кіраўніцтва я б ўспрыняў словы Мядзведзева, як падбадзёрванне. Міністр фінансаў Сілуанаў у свой час заявіў, што мы атрымаем падтрымку - і гэта пацвярджае прэм'ер-міністр. Я думаю, што прагнозаў спецыялістаў, з якімі я згодны, пра тое, што Лукашэнка атрымае крэдыт, дастаткова. Бо больш не ад каго.

- Чым прыйдзецца расплачвацца? Не захочуць прыбраць да рук нашы найбуйнейшыя заводы?

- Што можа быць наўзамен - гэта тэма старая. Віды расейцаў на нашы вядучыя прадпрыемствы вядомыя. Гэта і «Нафтан», і «Гроднаазот», і іншыя. Таксама існуе праблема з холдынгамі, якая ўсё ніяк не развяжуцца. Гэта МАЗ, КаМАЗ і яшчэ чатыры холдынгі. Таксама ёсць праблема з МЗКЦ: увальецца ён у расейскі холдынг або на нейкіх асобных умовах пяройдзе пад кантроль Расеі, паколькі працуе чыста на яе. Масква можа ўсё гэта актуалізаваць і сказаць: так, маўляў, вось мы вам даем чарговы крэдыт, але трэба паскорыць развязванне гэтых пытанняў, якое цягнецца гадамі.

А можа быць, расейцы прыдумаюць штосьці новае. Можа нават дамовяцца так, што ў выніку павялічыцца колькасць вайсковых самалётаў на беларускіх аэрадромах. Такія перамовы таксама ідуць у сувязі з падзеямі ва Украіне.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках