27 красавiка 2024, Субота, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NATO: Расея павінна вывесці свае войскі з Данбаса

6
Генеральны сакратар NATO: Расея павінна вывесці свае войскі з Данбаса

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заклікае Расею выканаць менскія дамоўленасці.

Аб гэтым паведамляе "Голас Амерыкі".

"Вядома ж, Расея павінна зрабіць тое, што абавязалася паводле Менскіх пагадненняў, а менавіта вывесці ўсе свае войскі з усходу Украіны ды не падтрымліваць сепаратыстаў. Гэта было б вельмі важным унескам у дээскалацыю становішча на ўсходзе Украіны і важным унескам у развязанні менскіх пагадненняў і наладжванні перамір'я", - сказаў Енс Столтэнбэрг.

Ён адзначыў, што рэжым спынення агню, вызначаны паводле Менскіх пагадненняў, нетрывалы, і ён парушаецца. Кіраўнік NATO заклікаў усе бакі выконваць яго і ажыццяўляць яго цалкам.

Каментуючы паведамленні Пуціна, што, маўляў, Захад спрабуе падарваць яго рэжым і дэстабілізаваць Расею, Столтэнбэрг назваў гэта чарговым прыкладам расейскай прапаганды. "Мы не будзем адказваць на гэтую прапаганду нашай прапагандай - мы адкажам тым, што будзем казаць праўду", - падкрэсліў ён.

А праўда, паводле яго слоў, у тым, што NATO дзейнічае ў адказ на агрэсію Расеі супраць Украіны. Столтэнбэрг дадаў, што Паўночнаатлантычны саюз рэагуе на дзеянні Расеі прапарцыйна і асабліва абарончымі мерамі, не парушаючы міжнародных абавязанняў.

Раней генеральны сакратар NATO паведамляў, што альянс не прасоўваецца на ўсход, гэта ўсход хоча ў альянс.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках