26 красавiка 2024, Пятніца, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адам Міхнік: Украіна - гэта другі Афганістан для Пуціна

2
Адам Міхнік: Украіна - гэта другі Афганістан для Пуціна

Расейцы «паламалі сабе зубы» ва Украіне.

Тое, што ўкраінскае войска спыніла ўварванне Расеі з'яўляецца другім выпадкам пасля таго, як СССР «паламаў зубы» аб Афганістан.

Так мяркуе грамадска-палітычны дзеяч, дысідэнт, галоўны рэдактар польскага выдання Gazeta Wyborcza Адам Міхнік, паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на TVN24.

«Украіна спыніла нашэсце Пуціна. Гэта другі такі выпадак. СССР прыйшоў у Чэхаславакію і Вугоршчыну, але паламаў зубы аб Афганістан. Цяпер расейцы паламалі іх сабе ва Украіне. Украіна з'яўляецца іх другім Афганістанам», - сказаў ён.

Са слоў Адама Міхніка, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сам загнаў сябе ў пастку. Першай яго памылкай было прымусіць Віктара Януковіча не падпісваць асацыяцыю з ЕЗ, другой - думаць, што украінцаў можна зламаць сілай, трэцяй - думаць, што NATO і ЕЗ не занадта рэагуюць на лакальныя канфлікты і ён зможа гэтак жа лёгка заняць ўсход Украіны, як Крым.

«Высветлілася, што гэта не так. Пасля Алімпіяды і ў той час, калі прэзідэнтам ва Украіне быў Януковіч ў Пуціна былі ў руках усе карты. Цяпер жа ён палітык у ізаляцыі, усе ведаюць, што ён ашуканец і не вераць ніводнаму ягонаму слову. Адзінае, чаго баяцца заходнія палітыкі - яго непрадказальнасці», - мяркуе Міхнік.

Паводле ягоных слоў, адзіным шанцам для Расеі з'яўляецца ўсталяванне дэмакратыі ва Украіне, таму Захаду цяпер трэба дапамагчы Украіне ствараць такую дэмакратыю.

Акрамя таго, трэба дазволіць пастаўкі зброі ва Украіну.

«Бо ён разумее толькі мову сілы і хоча ўзяць Украіну без вайны. А павінен ведаць, што без вайны не возьме, - адзначыў Міхнік. - Я не меў рацыі, калі думаў, што Пуцін - тыповы савецкі КДБшнік - яны, як правіла прадказальныя, а Пуцін - не».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках