26 красавiка 2024, Пятніца, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пілот Ferrari ўпершыню за два гады перамог у гонцы Формулы-1

5
Пілот Ferrari ўпершыню за два гады перамог у гонцы Формулы-1

Себасцьян Фецель стаў пераможцам Гран-пры Малайзіі.

Для немца гэтая перамога стала саракавой у кар'еры і першай у складзе Ferrari, а для італійскага калектыву - першай з гішпанскага этапу 2013 года, піша motor.ru.

Другім у Малайзіі фінішаваў Льюіс Хэмілтан, які стартаваў з поўл-пазіцыі. Трэцяе месца заняў Ніка Росберг. У «Топ-5» таксама патрапілі Кімі Райканен і Вальтэры Ботас.

Данііл Квят скончыў гонку ў Малайзіі на дзевятым месцы. Ягоны напарнік па Red Bull Дэніэл Рыкарда фінішаваў дзесятым. Карлас Сайнц скончыў гонку на восьмым месцы, а Макс Ферстапэн стаў самым маладым гоншчыкам у гісторыі Формулы-1, які зарабіў заліковыя балы: ён фінішаваў сёмым. Галандзец здабыў балы ва ўзросце 17 гадоў, пяці месяцаў і 27 дзён.

У сярэдзіне дыстанцыі Квят сутыкнуўся з Хюлькенбергам. Праз гэты інцыдэнт немец атрымаў 10-секундны штраф.

Пілоты McLaren сышлі з дыстанцыі, хоць у сярэдзіне гонкі Алонса і Батан ехалі ў заліковай зоне.

Пасля Гран-пры Малайзіі першае месца асабістага заліку займае Льюіс Хэмілтан, на тры балы апярэджваючы Себасцьяна Фецеля. У Кубку канструктараў лідэруе Mercedes AMG. Другое месца ў Ferrari, а трэцяе - у Williams.

Наступны этап пройдзе з 10 да 12 красавіка ў Кітаі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках