30 красавiка 2024, aўторак, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джулія Робэртс і Рычард Гір самі прыдумалі фінал «Красуні»

6
Джулія Робэртс і Рычард Гір самі прыдумалі фінал «Красуні»

Першапачаткова Гэры Маршал планаваў здымаць стужку аб праблемах прастытуцыі і наркотыкаў.

З нагоды 25-годдзя фільма "Красуня" акторы Джулія Робэртс, Рычард Гір, Гектар Элізонда, Лора Сан Джакама і рэжысёр Гэры Маршал распавялі шмат цікавых драбніц са здымак на ток-шоў Today Show.

Як высветлілася, першапачаткова Гэры Маршал планаваў здымаць стужку аб праблемах прастытуцыі і наркотыкаў, але з падачы галоўных актораў ён змяніў сцэнар, піша segodnya.ua.

"Фінал мусіў быць не вельмі шчаслівы, - распавяла Джулія Робэртс. - Рычард павінен быў разам з грашыма выпхнуць мяне з самахода на асфальт. Я стаяла б адна, а вакол мяне разляталіся б банкноты..."

Аднак з самага пачатку здымак паміж Рычардам і Джуліяй паўстала так званая "хімія", яны вельмі спадабаліся адно аднаму, ім нават не давялося паказваць сімпатыю. "Я назіраў за імі ўвесь час працы і зразумеў, што не магу сапсаваць фільм такім скрушным канцом, - прызнаўся рэжысёр Гэры Маршал, - так у нас і выйшаў шчасны канец".

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках