30 красавiка 2024, aўторак, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шырокая грашовая маса ў Беларусі паказала рэкордны рост

12
Шырокая грашовая маса ў Беларусі паказала рэкордны рост

Сума шырокай грашовай масы (М3) на 1 сакавіка 2015 года склала 269,8 трлн рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на рэкордныя 12,7%.

Паводле звестак банкавай статыстыкі першыя два месяцы 2015 года ростам М3 фактычна асягнулі паловы гадавога росту, піша «Ежедневник».

Так на 1 сакавіка 2014 года шырокая грашовая маса складала 195,6 трлн рублёў. Іншымі словамі за год яе рост склаў 37,9%, або ў сярэднім па 3,1% за месяц. Зусім іншую сітуацыю Нацыянальны банк назірае ў 2015 годзе. Толькі за два месяцы шырокая грашовая маса вырасла на 12,7%, або па 6,35% за месяц, што больш чым у два разы вышэй за паказчык 2014 года. У абсалютных лічбах рост яшчэ больш значны.

Трохі іншая сітуацыя складваецца з рублёвай грашовай масай (М2*), якая на 1 сакавіка 2015 склала 86,8 трлн рублёў і ў параўнанні з пачаткам 2015 года скарацілася на 4,5%. У параўнанні з 1 сакавіка 2014 года рублёвая грашовая маса вырасла на 8,2%. Сума гатовых грошай у абарачэнні (грашовы агрэгат М0) на 1 сакавіка 2015 года ў параўнанні з 1 студзеня 2015 года зменшылася на 2,5%. Аднак калі параўноўваць з 1 сакавіка 2014 года, то сума гатовых грошай у абарачэнні павялічылася на 10,8%.

Дэпазіты юрыдычных асоб у складзе шырокай грашовай масы на 1 сакавіка 2015 года склалі 82,3 трлн рублёў і ў параўнанні з пачаткам 2015 павялічыліся на 3,4%. У параўнанні з 1 сакавіка 2014 года дэпазіты юрыдычных асоб выраслі на 28,8%.

Дэпазіты фізічных асоб у складзе шырокай грашовай масы на 1 сакавіка 2015 года склалі 159,1трлн рублёў і ў параўнанні з пачаткам 2015 павялічыліся на 18,4%. У параўнанні з 1 сакавіка 2014 года дэпазіты фізічных асоб выраслі на 43,7%, паведамляе Нацбанк.

Сума грашовай базы на 1 сакавіка 2015 года ў параўнанні з 1 студзеня 2015 года зменшылася на 1,4% і склала 38,6 трлн рублёў. Удзельная вага гатовых грошай у абарачэнні ў складзе грашовай базы паменшылася з 35,5% на 1 студзеня 2015 года да 35,1% на 1 сакавіка 2015 года.

Удзельная вага ў грашовай базе абавязковых рэзэрваў банкаў на 1 сакавіка 2015 склала 49,8% і павялічылася ў параўнанні з пачаткам 2015 на 6,2 адсоткавага пункта.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках