26 красавiка 2024, Пятніца, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэблевая фабрыка «Лагуна» пераедзе ў Расею?

34
Мэблевая фабрыка «Лагуна» пераедзе ў Расею?

Праз Указ №99 з Беларусі бягуць цэлыя заводы.

Чытач charter97.org паведаміў аб магчымым пераездзе мэблевай фабрыкі «Лагуна» з Баранавічаў у Расею.

«У Баранавічах, дзе і так з працай не вельмі, людзі баяцца новай хвалі беспрацоўя. У горадзе гавораць пра намер завода «Лагуна» пераехаць у Расею, у Смаленскую вобласць. Ужо нібыта ідуць падрыхтоўчыя працы ў дэмантажы абсталявання.

Вытворца мэблі спрабуе супакоіць працоўных тым, што будзе вазіць іх вахтавым метадам. Аднак людзі разумеюць, што гэта толькі да таго часу, пакуль «Лагуна» не знойдзе ў Расеі досыць мясцовых работнікаў.

«Лагуна» - адзін з самых буйных працадаўцаў Баранавічаў. Гэта адно з нямногіх прадпрыемстваў, якое працуе стабільна.

Пераезд хутчэй за ўсё звязаны з Указам №99 аб 90-дзённым заліку ПДВ. Буйным імпарцёрам сыравіны і камплектацыі стала немагчыма працаваць. Абарачальныя сродкі вымытая. ПДВ у Беларусі быў і так вышэйшы, чым у Расеі, а з гэтымі правіламі прамыслоўцы наогул не могуць канкураваць з расейскімі заводамі.

Дакладна ведаю пра намер яшчэ некалькіх прыватных беларускіх кампаній найбліжэйшым часам зрабіць тое ж самае, - піша чытач.

Датэлефанавацца да прадпрыемства charter97.org не атрымалася ні з воднага з названых тэлефонаў, але іншыя супрацоўнікі прадпрыемства паведамілі, што паводле чутак уласнікамі «Лагуны» была выкупленая мэблевая фабрыка ў Смаленску. Гэта было зроблена нібыта для таго, каб зэканоміць сродкі на перавозку і пастаўку мэблі ў Расею. Рабочых жа на фабрыцы ў Беларусі чакаюць сур'ёзныя скарачэнні.

Нагадаем, Указ №99, падпісаны 26 лютага 2015 года, падаўжае на 2015 год дзеянне 90-дзённай адтэрміноўкі выплаты ПДВ імпарцёрамі. Прадстаўнікі бізнэсу папярэджвалі чыноўнікаў, што падаўжэнне гэтых нормаў будзе мець шэраг негатыўных наступстваў. Гаворка ідзе перш за ўсё пра «вымыванне» абарачальных сродкаў у арганізацый-імпарцёраў, што пацягне за сабой павелічэнне сабекошту тавараў, скарачэнне паступленняў у бюджэт падатку на прыбытак і, як следства, павелічэнне коштаў для канчатковага спажыўца.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках