2 траўня 2024, Чацвер, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі: Нас падманулі

48
Прадпрымальнікі: Нас падманулі

Указ Лукашэнкі стаў расчараваннем для ІП.

30 сакавіка Аляксандр Лукашэнка прымае Указ №143, які дазваляе ІП прадаваць лішкі тавараў, увезеных без дакументаў, да 1 студзеня 2016 года. Разам з тым цягам года падвышаюцца каэфіцыенты падатку на дададзеную вартасць - з 2 да 4.

Прадпрымальнік Юры з Гародні скардзіцца, што ўказ стаў расчараваннем, паведамляе "Еўрарадыё".

"Мне так здаецца, нас падманулі гэтым указам, а Лукашэнку падставілі пад абух чыноўнікі, бо мы хацелі зусім не гэтага, - кажа Юры. - Мы хацелі засцерагчы сябе ад дакументаў з Расеі. Нават Мясніковіч казаў, што 50% дакументаў у Расеі выклікаюць сумневы, і нашы ІП не павінны за гэта адказваць. Мы тры гады даводзілі дзяржаве, што дакументы на тавар з Расеі фальшывыя. Са слоў прэзідэнта на "Экспабеле" мы зразумелі, што будзем працаваць паводле ранейшай схемы і без расейскіх дакументаў. І за гэты час знойдзецца нейкае выйсце".

А замест гэтага прадпрымальнікі атрымалі дазвол працаваць без дакументаў толькі з рэшткамі тавараў. А на новыя тавары па-ранейшаму патрэбныя дакументы. Да таго ж прадпрымальнікам цяпер трэба будзе плаціць падвышаны падатак на дададзеную вартасць.

"У мяне стаўка ПДВ - 700 тысяч, за сакавік я плаціў 1,4 мільёна (каэфіцыент 2) і плюс адзіны падатак. А з красавіка я буду плаціць 1,75 мільёна (каэфіцыент 2,5), а ў снежні 2,8 мільёна (каэфіцыент 4). Выходзіць, тавару ў мяне будзе менш, а падатку я буду плаціць больш. Гэта не лагічна. У Расеі ды Казахстане дакументаў не патрабуюць, а наша праблема, што мы занадта законапаслухмяныя, а нашы органы працуюць лепш, чым у Расеі", - тлумачыць Юрый.

Закон эканомікі кажа аб тым, што калі вырастае адзін складнік кошту, неўнікнёна расце кошт тавару. З 2 да 4 падвышаецца каэфіцыент ПДВ для прадпрымальнікаў да канца гэтага года, значыць, павінны падскочыць і кошты! Але прадпрымальнікі запэўніваюць, што кошты не павялічацца.

"У нас беларускі эканамічны цуд. Таму я асабіста ўзнімаць кошты не буду ні на адзін адсотак, бо ў нас і так няма пакупнікоў, людзям стае на ежу, і нейкі адсотак ад заробку на нейкія рэчы", - распавядае прадпрымальніца Вольга Шахмуць, гандлярка вопраткай у Менску. Жанчына заўважае, што яшчэ 13 лютага яны разам з калегамі прасілі стварыць ініцыятыўную групу з прадпрымальнікаў і разам распрацоўваць дадаткі да ўказа, але гэтага не адбылося. І на сёння прадпрымальнікі маюць 143-ці ўказ, які не развязвае ніякіх праблем. Вольга кажа, што, прыняўшы падвышаны ПДВ, прадпрыемцы разлічвалі на старыя метады працы, але гэтага не адбылося. Яна мяркуюць, што блізу 30% прадпрымальнікаў зліквідуюцца ўжо ўлетку.

А вось для прадпрымальніцы з Маладзечна Тамары Багачовай, якая ад імя рэгіянальных прадпрымальнікаў размаўляла з правадыром, указ не стаў нонсэнсам: падчас сустрэчы гаворка ішла толькі пра рэшткі, а не пра завоз новага тавару.

"А тое, ці можна завозіць без дакументаў новы тавар, пытанне засталося незакранутым", - кажа Тамара Багачова. Яна заўважае, што дзяржаве ІП з іх формамі працы ўжо і не патрэбныя. Ёй і ейным калегам трэба звыкнуць да новай формы працы. "Нам трэба выбраць шлях: спрадаваць і ліквідоўвацца, або аб'ядноўвацца. І вазіць тавар з дакументамі".

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках