28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браян Адамс скасаваў канцэрт у Менску

2

Але ў арганізатараў пакуль няма афіцыйнага ліста ад спевака, таму грошы за квіткі не вяртаюць.

На афіцыйным сайце канадскага рок-музыканта Браяна Адамса і на ягоных старонках у сацыяльных сетках з'явілася паведамленне аб скасаванні менскага канцэрта, які павінен быў прайсці ў менскай "Чыжоўка-Арэне" 26 сакавіка, паведамляе "Еврорадио".

"Канцэрт Браяна ў Менску, Беларусь, 26 сакавіка скасаваны праз лагістычныя і арганізатарскія цяжкасці. Білеты можна вярнуць у месцах, дзе іх куплялі", - напісана ў паведамленні.

Менскія арганізатары даведаліся пра скасаванне канцэрта таксама з інтэрнэту, але пакуль грошы за квіткі не вяртаюць.

"Мы бачылі на Facebook, бачылі тое, што апублікавана на сайце, але пакуль чакаем афіцыйнага ліста ад самога спевака", - кажуць прадстаўнікі кампаніі-арганізатара.

Нагадаем, канадскі рокер планаваў наведаць Менск у рамках свайго новага гастрольнага тура, прысвечанага 20-годдзю выхаду альбома "Reckless", які мяркуецца самым паспяховым у кар'еры музыкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках