27 красавiка 2024, Субота, 5:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З крамаў знікнуць імпартныя тавары

58
З крамаў знікнуць імпартныя тавары

Абарачэнне вонкавага гандлю Беларусі імкліва абрынулася.

Агульнае абарачэнне вонкавага гандлю Беларусі ў студзені 2015 параўнальна з тым жа перыядам 2014 паменшылася амаль на траціну.

Прычым скарачэнне закранула ўсе групы гандлёвых партнёраў Беларусі. Так, з краінамі СНД Беларусь у мінусе на 40,8%, з краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза - на 40,1%, з Расеяй - на 39,6%, з краінамі Еўразвязу - на 24,8%. Усе гэтыя звесткі прыводзіць афіцыйны сайт Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».

Спробы ўладаў прадаваць больш беларускіх тавараў за мяжу не прыносяць вынікаў. «Дайшло да таго, што гэты паказчык стаў галоўным у ацэнцы працы ўсіх беларускіх устаноў, якія працуюць за мяжой. Пра гэта штогод заяўляюць на спецыяльных пасяджэннях калегіі Міністэрства замежных спраў Беларусі», - канстатуе міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

«Але да гэтага часу жаданага прарыву няма. Можна меркаваць, што тут пытанне ў якасці беларускай прадукцыі і ў недастатковым маркетынгу. Але гэта, хутчэй, такія вонкавыя прыкметы. Галоўнае - сістэма беларускай эканомікі.

Дарэчы, з вуснаў Лукашэнкі, Кабякова, Макея гучаць заклікі асвойваць новыя рынкі. Але прабіцца на нейкія сегменты сусветнага рынку вельмі складана.

Некаторыя аптымістычныя заявы ўладаў звязаныя, напрыклад, з надзеямі на адкрыццё пасольства Беларусі ў Аўстраліі. Для мяне гэта выглядае неяк незразумела. Мы не можам наладзіць якасныя эфектыўныя дачыненні з найбліжэйшымі суседзямі, накшталт Літвы і Польшчы. Памяншаецца гандаль з Расеяй. Вось і застаюцца надзеі на такія для нас экзатычныя краіны, як Аўстралія або Новая Зеландыя», - кажа Якаўлеўскі.

Агульнае падзенне вонкавага тавараабароту назіраецца адразу ў двух пазіцыях: памяншаецца экспарт нашых тавараў у іншыя краіны і памяншаецца імпарт замежных тавараў у Беларусь, адзначае эканаміст Леў Марголін:

«Звычайны чалавек, я думаю, ужо даволі хутка ўбачыць зніжэнне асартыменту імпартных тавараў у беларускіх крамах. Ён не знойдзе звыклых для сябе прадуктаў харчавання і тавараў доўгатэрміновага карыстання».

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках