29 красавiка 2024, панядзелак, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Gazeta Wyborcza: Украіна стала гандлёвым Эльдарада для беларусаў

80
Gazeta Wyborcza: Украіна стала гандлёвым Эльдарада для беларусаў

Цягнікі з Беларусі ва Украіну цалкам запоўненыя людзьмі, якія едуць на «закупы».

Аб гэтым піша УНІАН са спасылкай на польскае выданне Gazeta Wyborcza.

«Раней былі папулярныя паездкі ў Польшчу, але пасля дэвальвацыі рубля Польшча стала занадта дарагой, а ва Украіне грыўна таксама дэвальвавала. Яшчэ да таго там было танней, чым у нас, а цяпер - гэта сапраўднае эльдарада», - кажа Васіль Мацкевіч з беларускага Пінска, які знаходзіцца ў 30 км ад мяжы з Украінай.

Ён распавёў, што едуць ва Украіну цягнікі цалкам запоўненыя людзьмі, якія імкнуцца купіць танней. Мяса ва ўкраінскіх крамах можна купіць нават удвая танней, чым у Беларусі, яблыкі - на 40-50%, а хатнюю хімію - на 30-40%.

Газета таксама напісала, што такія паездкі беларусаў пачынаюць мяняць іх погляд на тое, што адбываецца ва Украіне.

«Пасля Майдана людзі, якія глядзелі расейскія тэлеканалы, баяліся ехаць ва Украіну», - распавядае беларускі журналіст Анатоль Гатоўчыц з Гомеля, размешчанага ў 40 кіламетрах ад мяжы з Украінай.

«Цяпер сітуацыя змянілася. Людзі ездзяць і бачаць, што ў памежных раёнах працягваецца нармальная жыццё. Цяпер яны нават смяюцца над тымі, хто застаецца пад уплывам сродкаў масавай інфармацыі і баіцца ехаць», - адзначае журналіст.

Нагадаем, у другой палове лютага 2015 украінская грыўня ў дачыненні да даляра абрынулася да 30-40 грыўняў пасля 16 грыўняў напачатку гэтага года. На гэтым тыдні пасля ўжытых захадаў украінскай уладай грыўня пачала ўмацоўвацца і на міжбанку ўжо дасягнула ўзроўню 23-24 грыўняў за даляр.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках