5 траўня 2024, Нядзеля, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лія Ахеджакава - Надзеі Саўчанцы: Вы павінны выжыць

10
Лія Ахеджакава - Надзеі Саўчанцы: Вы павінны выжыць

Народная артыстка Расеі выказала падтрымку ўкраінскай лётчыцы.

Пра сваю пазіцыі Лія Ахеджакава заявіла ў эфіры ўкраінскага канала ICTV.

«Надзенька, дарагая мая, я захапляюся Вамі. Я не здольная на такое супрацьстаянне. Гэта нізка, нізка, нізка - у кайданках правезлі праз мяжу і цяпер шыюць крымінальную справу за незаконнае перасячэнне мяжы. У мяне няма слоў. Увесь свет павінен быў паўстаць. Не, не паўсталі. Надзечка, я толькі аднаго Вам зычу, - жывіце. Калі ласка, жывіце», - звярнулася яна да Саўчанкі, якая цяпер знаходзіцца ў расейскім СІЗА.

Актрыса параўнала лётчыцу з Украінай, якая перажывае цяжкія часы (эканамічны крызіс і канфлікт на Данбасе). «Вы цяпер для нас і ёсць абрабаваная, расстраляная з чыйгосьці нізкага плану Украіна. Вы павінны выжыць», - дадала Ахеджакава.

Раней Ахеджакава, якая паслядоўна выступае з крытыкай расейскіх уладаў, заяўляла, што Майдане ўкраінцы далі расейцам урок грамадзянскай актыўнасці і мужнасці. Яна, напрыклад, падпісала ліст-зварот ад расейскіх артыстаў з просьбай спыніць «цкаванне» Андрэя Макарэвіча за ягоную антываенную пазіцыю, ліст з заклікам правесці Кангрэс інтэлігенцыі «Супраць вайны, супраць самаізаляцыі Расеі, супраць рэстаўрацыі таталітарызму».

Нагадаем, абвінавачаная ў датычнасці да гібелі расейскіх журналістаў украінская лётчыца Надзея Саўчанка знаходзіцца ў расейскім СІЗА з лета 2014 года. Яна абвясціла галадоўку 13 снежня 2014 на знак пратэсту супраць выстаўленых абвінавачванняў. 5 сакавіка 2015 года Саўчанка пагадзілася прымаць булён. Пасля яна папрасіла перавесці яе на змяшанае харчаванне.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках