27 красавiка 2024, Субота, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка скінула з 12-га паверха дзіця праз запазычанасць

22
Мянчанка скінула з 12-га паверха дзіця праз запазычанасць

Скончанае расследаванне крымінальнай справы аб забойстве дзіцяці на вуліцы Адзінцова ў Менску.

34-гадовая мянчанка мела намер здзейсніць суіцыд разам з трохгадовым сынам, аднак пасля падзення дзіцяці не давяла да канца задуманае. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ва ўправе Следчага камітэта.

Управай па Менску паводле факта забойства хлопчыка была распачатая крымінальная справа, падазраваная ўзятая пад варту, у дачыненні да яе прызначаная стацыянарная комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспэртыза.

Цяпер следчыя дзеянні скончаныя канчаткова, атрыманыя заключэнні спецыялістаў паводле 13 экспэртыз, прааналізаваныя паказанні больш за 30 сведак, вывучаная іншая значная інфармацыя паводле справы.

Расследаваннем выяўлена, што пастанова жанчыны аб суіцыдзе заснаваная на яе перажываннях аб неўладкаванасці асабістага жыцця і цяжкім матэрыяльным становішчы, у тым ліку звязаным з грашовай пазыкай. Мяркуючы, што пакінуты без яе сын будзе больш нікому не патрэбны, маці зрабіла спробу суіцыду разам з ім. З прычыны эмацыйнага напружання, абумоўленага пачуццём страху перад задуманым, яна спажыла спіртное.

Згодна з заключэннем псіхолага-псіхіятрычнай экспэртызы, падазраваная не пакутуе на псіхічныя захворванні і ў перыяд часу, які адносіцца да інкрымінаваных ёй дзеянняў, у часовым хваравітым стане псіхікі ці стане афекту не знаходзілася. Яна магла ўсведамляць фактычны характар, грамадскую небяспеку, значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі.

Жанчыне выстаўленае абвінавачванне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага п.2 ч.2 арт.139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (забойства заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане).

Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках