26 красавiка 2024, Пятніца, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Лагойскам згарэла вёска

25

Пры выпальванні травы згарэла вёска Прусовічы Лагойскага раёна.

Нешматлікія жыхары аддаленай вёсачкі Прусовічы, што ў Лагойскім раёне, паласу агню, што кацілася па высахлай траве лугу, убачылі пасля абеду. Выклікалі пажарных, дапамагалі тушыць мясцовыя трактарысты, людзі бралі ваду з калодзежаў і лілі вёдрамі на траву. Але праз вецер агонь шугаў вышэй за чалавечы росту, піша «Наша Ніва».

Агульнымі намаганнямі адбаранілі некалькі дамоў, але і згарэла дастаткова. Як паведаміла Міністэрства надзвычайных сітуацый, згарэла два лецішчы, дзве лазні, тры сельгаспабудовы і пяць нежылых пабудоў.

На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў. Міліцыя высвятляе вінаватага, падазраюць мясцовага мужчыну, які кінуў без нагляду падпаленае смецце.

Пажарныя папярэджваюць: нельга выпальваць сухую траву, гэта часта прычыняецца да трагедый.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках