26 красавiка 2024, Пятніца, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Беларусь насоўваецца магутны цыклон Udo

11
На Беларусь насоўваецца магутны цыклон Udo

Цыклон прынясе ў Беларусь вецер з парывамі да 24 метраў у секунду.

16 красавік цыклон Udo прынясе ў Беларусь вецер з парывамі да 24 метраў у секунду, паведамляе pogoda.by.

На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі, пераважна дождж. Удзень у асобных раёнах грымнуць навальніцы. Вецер паўднёва-заходні, заходні моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +2.. +9°С, максімальная ўдзень +8.. +13°С, на поўдні да +15°С. Атмасферны ціск уначы будзе падаць, удзень пачне расці.

У наступныя два дні захаваецца халаднаватае няўстойлівае надвор'е. Надвор'е абумовяць атмасферныя франты і халодныя паветраныя масы, якія паступаюць з поўначы Еўропы.

17 красавіка ўночы месцамі, удзень на большай частцы пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ўночы складзе 0.. +5°С, максімальная ўдзень 7.. +14°С.

18 красавіка на большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (дождж, месцамі з мокрым снегам). Тэмпература паветра мінімальная ўночы будзе вагацца ад -3°С да +3°С, максімальная ўдзень ад +4°С на паўночным захадзе да +12°С на паўднёвым усходзе краіны.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках