6 траўня 2024, панядзелак, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрпол адмовіўся абвясціць у вышук экс-кіраўніка МУС Украіны

5
Інтэрпол адмовіўся абвясціць у вышук экс-кіраўніка МУС Украіны

Інтэрпол адмовіўся абвясціць у міжнародны вышук Віталія Захарчанку.

Пра гэта прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры Украіны (ГПУ) заявілі на пасяджэнні антыкарупцыйнага камітэта ў Вярхоўнай Радзе, паведамляе "Украінская праўда". Начальнік управы спецрасследаванняў ГПУ Сяргей Гарбацюк паведаміў, што Інтэрпол адмовіў у абвяшчэнні ў вышук былога кіраўніка МУС Віталя Захарчанкі, хоць яму выставілі абвінавачванне ў растраце грошай для куплі спецсродкаў.

Таксама ў ГПУ чакаюць адказу ад Інтэрпола пра абвяшчэнне ў вышук Андрэя Клюева, Віктар Пшонкі і Аляксандра Якіменкі. Сяргей Гарбацюк падкрэсліў, што Інтэрпол не абвяшчае ў вышук паводле справы Еўрамайдану, а толькі за карупцыю.

Акрамя гэтага, прадстаўнікі ГПУ заявілі, што санкцыі Еўразвязу могуць быць знятыя з некаторых чыноўнікаў улады Віктара Януковіча пасля 6 чэрвеня. Са слоў, намесніка генпракурора Юрыя Сталярчука, Еўразвяз можа зняць санкцыі з Сяргея Клюева, Дзмітрыя Табачніка і Алены Лукаш, калі не будуць выстаўленыя падазрэнні да 6 чэрвеня гэтага года.

Між тым Сяргей Гарбацюк адзначыў, што сыну былога прэм'ер-міністра Мікалая Азарава - Аляксею выставілі падазрэнне ў незаконным узбагачэнні, але ЕЗ зняў санкцыі.

"Аляксею Азараву паведамлена пра падазрэнні яшчэ да зняцця санкцый у незаконным узбагачэнні - неадпаведнасць задэклараваных сродкаў тым сродкам, якія выяўленыя ў яго на замежных рахунках. Але гэта не паўплывала на зняцце санкцый", - сказаў Сяргей Гарбацюк.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках