9 траўня 2024, Чацвер, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канада і Польшча праводзяць супольныя вучэнні

1
Канада і Польшча праводзяць супольныя вучэнні

Канада і яе хаўруснікі ў NATO прадоўжаць нарошчваць сілы ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе.

Такім чынам Атава мае намер прадэманстраваць прыхільнасць калектыўнай абароне і асуджэнне расейскай агрэсіі ў дачыненні да Украіны. Пра гэта заявіў напярэдадні, 1 красавіка, міністр абароны Канады Джэйсан Кені.

Сярод іншага, ён паведаміў, што ў красавіку канадскія вайскоўцы возьмуць удзел у супольных вучэннях Mountain Warrior («Горны воін») у Польшчы. Са слоў Кені, удзел Канады ў такога кшталту вучэннях закліканы «прадэманстраваць нашу прыхільнасць калектыўнай абароне і нашае асуджэнне агрэсіі рэжыму Пуціна і ягоныя спробы падарваць бяспеку і суверэнітэт Украіны».

«Канада і яе міжнародныя хаўруснікі працягнуць праводзіць комплекс мерапрыемстваў для нарошчвання сілы ў дзяржавах - чальцах NATO ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе», - гаворыцца ў заяве Кені, апублікаванай на сайце ўзначаленай ім установы.

У паведамленні адзначаецца, што канадска-польскія вучэнні пачаліся 1 красавіка. З боку Канады ў іх удзельнічаюць 35 вайскоўцаў Каралеўскага канадскага пяхотнага палка. Мэта вучэнняў - «падрыхтаваць канадскія войскі для дзеянняў у горных раёнах на вялікіх вышынях у экстрэмальных варунках надвор'я», піша NEWSru.com.

NATO пачало нарошчваць сваю вайсковую прысутнасць у Еўропе год таму - пасля далучэння Расеяй Крыму. Так, былі ўзмоцненыя місіі паветранага патрулявання краін Прыбалтыкі - самалёты з радыёлакацыйным абсталяваннем здзяйсняюць рэгулярныя палёты над тэрыторыяй Польшчы і Румыніі. Таксама былі ўведзеныя дадатковыя караблі NATO ў Балтыйскае і Міжземнае мора.

Акрамя таго, альянс заявіў аб павелічэнні сталай прысутнасці персаналу, аб пашырэнні праграмы вучэнняў, аб умацаванні сістэмы ранняга апавяшчэння і ўзмацненні магчымасцяў сіл рэагавання. На саміце на Уэльсе 5 верасня 2014 краіны-чальцы NATO прынялі план аб узмацненні калектыўнай абароны альянсу і дамовіліся аб параметрах створаных сіл хуткага рэагавання, нагадвае РІА «Новости».

У снежні 2014 прадстаўнікі NATO пацвердзілі план альянсу стварыць уласныя сілы хуткага рэагавання. У студзені гэтага года паведамлялася, што іх колькасць будзе павялічаная з 13 тысяч да 30 тысяч. Пры гэтым большасць груп хуткага рэагавання будуць размяшчацца паблізу расейскай мяжы - у Балгарыі, Эстоніі, Латвіі, Літве, Польшчы ды Румыніі. Іх галоўнай задачай будзе аператыўны адказ «на ўсялякую пагрозу» з боку Расеі, паведаміў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг напярэдадні Мюнхенскай канферэнцыі аб абароне ў Брусэлі. Таксама ён паведамляў, што NATO створыць камандныя і кантрольныя цэнтры на тэрыторыі прынамсі шасці ўсходніх хаўруснікаў - трох балтыйскіх краін, Польшчы, Румыніі і Балгарыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках