8 траўня 2024, Серада, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірак павялічыў экспарт нафты да максімуму за 35 гадоў

Ірак павялічыў экспарт нафты да максімуму за 35 гадоў

У сярэднім за мінулы год Ірак здабываў 3,3 млн барэляў у суткі, што з'яўляецца максімальным паказнікам з 1979 года.

Да 2018 года краіна мае намер давесці гэты паказнік да 6 млн барэляў, піша РБК са спасылкай на Bloomberg.

Ірак, які з'яўляецца другім у аб'ёмах здабычы ў АПЕК, паставіў у сакавіку на рынак 92,4 млн барэляў нафты або 2,98 млн барэляў у дзень, паведамляе прадстаўнік ірацкага Міністэрства нафты Асіма Джыхад. З ягоных слоў, павелічэнне экспарту ў сакавіку ў параўнанні з лютым склала 15%.

Суразмоўца агенцтва адзначыў, што ў лютым сутачныя пастаўкі склалі ўсяго 2,59 млн барэляў праз дрэннае надвор'е на поўдні краіны, дзе знаходзяцца асноўныя нафтаналіўныя тэрміналы. Джыхад дадаў, што Ірак прадаваў у сакавіку нафту па $48,24 за барэль.

Раней намеснік міністра нафты Файяд аль-Ані заявіў, што Ірак пабудуе ў Персідскім заліве яшчэ два тэрміналы для экспарту нафты, а таксама пашырыць да канца года магутнасці для захоўвання нафты да 15 млн барэляў, каб знізіць тэхнічныя абмежаванні на ўзровень здабычы.

Павелічэнне паставак ірацкай нафты ў сакавіку адбылося на фоне залішняй прапановы з прычыны сланцавага буму ў ЗША і росту здабычы ў Расеі, адзначае Bloomberg. На лонданскай электроннай біржы ICE нафта гатунку Brent таргуецца ў чацвер, 2 красавіка, у дыяпазоне ад $56,47 да $57,27 за барэль.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках