8 траўня 2024, Серада, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўсеева вярнулі ў Менск

15
Яўсеева вярнулі ў Менск

Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравую ракіроўку, памяняўшы месцамі кіраўнікоў УУС Менскай і Віцебскай абласцей.

Генерал-маёр Віктар Сянько цяпер будзе начальнікам управы ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. А генерал-маёр Ігар Яўсееў будзе займаць такую ж пасаду, але пры Менскім аблвыканкаме, піша «Наша нiва».

Яўсееў атрымаў вядомасць пасля таго, як ён заняў пасаду начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Менгарвыканкама. У непасрэдныя абавязкі Яўсеева ўваходзіла сачэнне за масавымі акцыямі і іх утаймаванне (часцей шляхам разгону). Не цураўся і сам браць удзел у збіцці. Напрыклад, усім добра памятаецца, як ад Яўсеева ў першыя дні пасля Плошчы пацярпеў фатограф Уладзімір Грыдзін. Яўсееў быў адным з галоўных дзейных персанажаў падчас самой Плошчы-2010. Ён хадзіў на перамовы з кандыдатамі ў прэзідэнты. Чым скончылася Плошча, не трэба лішні раз нагадваць. Пасля яе Яўсееў трапіў у спісы неўязных на тэрыторыю Еўразвяза.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках