8 траўня 2024, Серада, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cамай папулярнай мастачкай года стала 86-гадовая японка

4

Паводле звестак наведвальнасці музеяў у 2014 годзе, японская мастачка Яёй Кусама стала самай папулярнай у свеце.

Апытанне паказала, што за апошнія шэсць гадоў 73 адсоткі персанальных выстаў былі арганізаваныя мастакамі мужчынскага полу, аднак самай наведвальнай стала выстава жанчыны-мастачкі. У мінулым годзе рэтраспектыву яе работ у ЗША наведала больш за два мільёны чалавек, паведамляе korrespondent.net са спасылкай на The Guardian.

Другой паводле папулярнасці стала Марына Абрамовіч. Выставу ейных работ у Нью-Ёрку штодня наведвала больш за 7 тысяч чалавек.

Падчас даследавання атрымалася высветліць, што колькасць выстаў мужчын-мастакоў, інтарэсы якіх прадстаўляюць значныя дылеры сусветнага мастацтва, у сем разоў перасягае колькасць жаночых выстаў. На гэтым фоне поспех Яёй Кусама ў 2014 годзе выглядае яшчэ больш дзіўным.

86-гадовая Яёй Кусама з 1977 года добраахвотна пражывае ў псіхіятрычнай клініцы ў Токіё (Японія).

Фота: Artnet

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках