26 красавiка 2024, Пятніца, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Мінабароны Літвы: ЕЗ павінен прызнаць Расею агрэсарам

5
Кіраўнік Мінабароны Літвы: ЕЗ павінен прызнаць Расею агрэсарам
ФОТА: ARMENPRESS.AM

Міністр нацыянальнай абароны Літвы Юозас Алекас заклікае краіны Еўрапейскага звязу прызнаць Раcейскую Федэрацыю краінай-агрэсарам, а NАТО - развіваць сілы стрымлівання і абароны.

Пра гэта Алекас сказаў у Кіеве падчас адкрыцця 15-га Міжнароднага тыдня "NАТO пасля Валійскага саміту", паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

"Больш за год Украіна падвяргаецца агрэсіі, і краіна ваюе не толькі за сваю свабоду і незалежнасць, але і за бяспеку ўсёй Еўропы... Я перакананы, што мы павінны змяніць спосаб узаемадзеяння з РФ - трэба ўспрымаць яе як агрэсара. Еўропа павінна стаяць на адзінай пазіцыі, інакш РФ прадоўжыць сваю гвалтоўную палітыку", - сказаў Алекас.

"Расея прымяняе рэгулярныя часці Узброеных сіл на тэрыторыі чужой краіны... NАТO павінна развіваць сілы стрымлівання і абароны", - заявіў ён, адзначыўшы таксама, што анэксія Крыму была "натуральным працягам імперыялістычных паводзін Расеі".

Алекас таксама выказаў меркаванне, што афіцыйная Масква шмат спекулюе на сваёй эканамічнай моцы, і ў гэтым кантэксце ён падкрэсліў важнасць прымянення санкцый у дачыненні да РФ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках