28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бамбавікі РФ лётаюць над Еўропай з баявымі ракетамі

7

Расейскія стратэгічныя бамбавікі Ту-22М лётаюць над Балтыйскім і Паўночным морамі з падвешанымі крылатымі ракетамі.

Пра гэта паведамляе нямецкае выданне Rheinische Post, якое прыводзіць фатаграфіі міністэрства абароны Нарвегіі, зробленыя з самалётаў-перахопнікаў NАТO, піша "Еўрапейская праўда".

"Мы не будзем спекуляваць з нагоды таго, што пэўныя расейскія вайсковыя самалёты неслі на борце ядзерную зброю. Але мы, вядома, ведаем, што яна стаіць на ўзбраенні ў Расеі", - заявіў прадстаўнік нарвежскага мінабароны.

На адным з фота бачны бамбавік Ту-95 (код NАТO - "Мядзведзь"), які мае крылатую ракету пад фюзеляжам. Самалёты Ту-95 могуць несці да 16 крылатых ракет з ядзернымі зарадамі, якія маюць далёкасць да 6000 кіламетраў.

Таксама на фотаздымках можна ўбачыць расейскі далёкі стратэгічны бамбавік-ракетаносец Ту-22М (код NАТO - "Backfire").

Напачатку лютага адзін з такіх самалётаў, які нёс ядзерную зброю, быў заўважаны каля заходняга ўзбярэжжа Ірландыі.

Самалёты расейскіх ВПС часта набліжаюцца на мінімальную адлегласць да паветранай прасторы балтыйскіх і скандынаўскіх краін. Пры гэтым яны нярэдка выключаюць прылады сувязі і распазнавання.

Бамбавікі РФ лётаюць над Еўропай з баявымі ракетамі
Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках