1 траўня 2024, Серада, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кітаі дарожныя рабочыя знайшлі цэлае гняздо яек дыназаўраў

3

Гняздо яек дыназаўраў выяўленае ў кітайскім Хэюані падчас рамонту дарогі.

Цягам апошніх дваццаці гадоў у гэтым горадзе было знойдзена блізу 17 000 яек старажытных яшчараў.

Як паведамляе сайт «Мая планета», на поўдні Кітая падчас дарожных работ знойдзеныя яйкі, узрост якіх можа налічваць амаль 90 млн гадоў. Працоўныя, якія знайшлі «скарб», тут жа прыпынілі рамонт і выклікалі археолагаў і супрацоўнікаў гарадскога музея. Раскопкі працягваліся дзве гадзіны, і ў выніку спецыялістам удалося атрымаць 43 яйкі, 19 з якіх былі цэлымі. Музейныя работнікі паведамілі, што самае буйное яйка мае дыяметр 13 см, але пакуль не змаглі вызначыць узрост гнязда і да якога віда дыназаўраў належаць закамянеласці.

Горад Хэюань славіцца найбуйнейшай у свеце калекцыяй яек дыназаўраў - больш за 10 000 асобнікаў захоўваецца ў гарадскім музеі, і гэты рэкорд афіцыйна занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. У калекцыі - яйкі авараптараў і гадразаўраў, якія былі адкладзеныя 65-89 млн гадоў таму.

Як паведамляе CNN, першае гняздо дыназаўраў у Хэюані знайшлі дзеці, якія гулялі на будаўнічай пляцоўцы ў 1996 годзе. З тых часоў на раскопках было знойдзена амаль 17 000 яйкаў дагістарычных яшчараў. Усе яйкі знаходзілі ў пародах чырвонага пясчаніку - відавочна, дыназаўры ўважалі гэтае асяроддзе за спрыяльнае для гнязда.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках