27 красавiка 2024, Субота, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якабсон загадаў будаваць метро 24 гадзіны на дзень

18
Якабсон загадаў будаваць метро 24 гадзіны на дзень

На думку памочніка Лукашэнкі - галоўнага інспектара Менску Аляксандра Якабсона работы на будаўніцтве метро вядуцца недапушчальна марудна.

Таму працы, што праходзяць ля вуліцы Варанянскага павінны весціся 24 гадзіны на дзень. Пра гэта Якабсон заявіў на аператыўнай нарадзе ў Менгарвыканкаме, піша БелТА.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што закрыццё руху на гэтым адцінку стварыла пэўныя нязручнасці для жыхароў і гасцей сталіцы.

Рух на адцінку вуліцы Варанянскага ў Менску закрылі ў сувязі з будаўніцтвам трэцяй лініі метрапалітэна з 1 красавіка (прыкладна да канца траўня). Таксама на гэтым адцінку былі ўнесены змены ў працу гарадскога пасажырскага транспарту.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках