8 траўня 2024, Серада, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якабсон учыніў разнос ашмянскім калгаснікам

26
Якабсон учыніў разнос ашмянскім калгаснікам

Кіраўнік Дзяржкантролю праверыў сельгаспрадпрыемствы Гродзеншчыны.

У рамках кантролю за ходам нарыхтоўкі кармоў у Ашмянскім раёне старшыня КДК Аляксандр Якабсон наведаў малочна-таварныя комплексы ва УП «Эксперыментальная база «Баруны» (МТК «Біюцішкі»), у СВК «Кракаўка» і СВК ім. Кляцкова.

У ходзе праверкі былі выяўленыя факты невыканання тэхналагічнага рэгламенту нарыхтоўкі кармоў, пачынаючы з фазы ўборкі траў, ступені драбнення масы, і сканчаючы яе закладкай у траншэі і ўкрыццём на захоўванне. Як падкрэсліў Якабсон, парушэнні тэхналагічнага рэгламенту цягнуць за сабой нізкую пажыўнасць кармоў і, пасля, незбалансаванасць рацыёнаў кармлення і недабор прадуктыўнасці жывёл, паведамляе прэс-служба Дзяржкантролю.

Старшыня Камітэта дзяржкантролю жорстка крытыкаваў кіраўніцтва правераных гаспадарак і Ашмянскага райвыканкама і даручыў ліквідаваць выяўленыя недахопы.

Акрамя таго, Якабсон наведаў машынныя двары СВК «Ашмянскі світанак» і СВК ім. Кляцкова, дзе азнаёміўся з умовамі захоўвання і рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі, станам майстэрняў, вытворчых і бытавых памяшканняў для работнікаў. Шмат пытанняў узнікла да кіраўніцтва гаспадарак па нездавальняючых умовах захоўвання і падрыхтоўкі да працы сельгастэхнікі. Кіраўнік КДК звярнуў увагу на адсутнасць нармальных умоў для працы рабочых у мехмайстэрнях, а таксама належнага парадку ў бытавых і вытворчых памяшканнях (бруд, смецце, незашклёныя вокны).

Па выніках рабочай паездкі кіраўніцтву Ашмянскага райвыканкама і праінспектаваных гаспадарак дадзеныя канкрэтныя даручэнні і тэрміны па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках