29 красавiка 2024, панядзелак, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя пераследуе берасцейскую журналістку

3
Міліцыя пераследуе берасцейскую журналістку

Супраць Аліны Літвінчук рыхтуюць адміністрацыйную справу паводле артыкула 22.9 КаАП РБ (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).

Пра гэта берасцейскай журналістцы паведаміў участковы міліцыянт Андрэй Іваніцкі, піша сайт праваабарончага цэнтра "Вясна".

Здарылася гэта падчас наведвання супрацоўнікам міліцыі жылога памяшкання, калі там знаходзілася Аліна Літвінчук. Спачатку міліцыянт правёў апытанне журналісткі ў якасці сведкі з нагоды нейкага крымінальнага здарэння - збіцця грамадзяніна, што адбылося ў цэнтры горада. Калі Аліна Літвінчук патлумачыла, што ёй няма чаго расказаць пра гэту справу, бо ў той дзень яе не было ў Берасці, участковы Іваніцкі раптам заявіў аб пачатку новай адміністрацыйнай справы да незалежнай журналісткі і нават спрабаваў пакінуць ёй позву ў суд на 29 красавіка.

Аліна Літвінчук адмовілася распісвацца за атрыманне гэтай позвы да правядзення афіцыйнага апытання і азнаямлення з матэрыяламі справы. Тады супрацоўнік міліцыі выпісаў іншую позву, на падставе якой журналістку выклікалі ў апорны пункт аховы грамадскага парадку №5 горада Берасця для апытання ў якасці абвінавачванай. Але як толькі ў прызначаны час Літвінчук з'явілася ў апорны пункт, участковага міліцыянта яна так і не дачакалася. Пры гэтым Андрэй Іваніцкі не адказваў і на званкі журналісткі, калі яна спрабавала выйсці на сувязь праз мабільны тэлефон.

Нагадаем, што ў гэтым годзе Аліна Літвінчук была двойчы пакараная судом паводле абвінавачвання "ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ". 13 студзеня яе аштрафавалі на 30 базавых адзінак, а ў лютым - яшчэ на 40 базавых адзінак, прычым на другі з гэтых судоў журналістку не запрасілі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках