29 красавiка 2024, панядзелак, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над Мікалаем Статкевічам адбудзецца 4 траўня

62
Суд над Мікалаем Статкевічам адбудзецца 4 траўня
Фотa: AFP

Былому кандыдату ў прэзідэнты пагражае ўзмацненне рэжыму.

Пра тое, што суд над палітвязнем Мікалаем Статкевічам павінен быў адбыцца «цішком» і без адваката, сёння паведаміла charter97.org жонка палітыка Марына Адамовіч. Аднак на просьбу адваката суд усё ж адбудзецца 4 траўня і з ягонай прысутнасцю.

«Мікалай падаў заяву аб прысутнасці адваката адразу ж, як толькі стала вядома аб тым, што справу перадаюць у суд. Адвакат у сваю чаргу таксама падаў дзве спецыяльныя заявы аб удзеле ў судовым працэсе. І раптам сёння высвятляецца, што суд збіраліся правесці сёння, нікога пра гэта не папярэдзіўшы. Я пакуль гэтага не хачу каментаваць, але добра, што ўсё ж такі суд перанеслі на 4 траўня з улікам нашых просьбаў. Я не ведаю, што магло адбыцца – ці тут злая воля, ці ў адміністрацыі памяняліся планы, ці гэта звычайнае нядбальства і безгалоўе.

Мінулы суд, які быў у нас у 2012 годзе, паводле запісу ў судовай пастанове быў «адкрытым». Так што, паводле фармальных прыкмет ён павінен быць адкрытым, а як будзе на самой справе - ніхто не ведае. Натуральна, я буду спрабаваць патрапіць на суд. Бо ў Мікалая Дзядка быў прэцэдэнт, калі родныя да яго на суд патрапілі. Тым больш, у нас з Мікалаем не было спаткання, так можа я хаця б убачу яго на судзе», - кажа яна.

Пра тое, што адміністрацыя калоніі ўзмацніла ціск на апазіцыйнага палітыка, стала вядома ў пачатку красавіка, калі толькі за адзін тыдзень на яго склалі восем актаў нібыта за парушэнне рэжыму. Палітвязень быў пазбаўлены кароткатэрміновага спаткання, якое ў іх планавалася ў гэтым месяцы і прадуктовай перадачы, правёў трое сутак у штрафным ізалятары, а 3 красавіка яго перавялі на два месяцы ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ), дзе няма дзённага святла, а на шпацыр адводзіцца паўгадзіны ў дзень.

Мікалай Статкевіч - адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года, які да гэтага часу знаходзіцца ў зняволенні. У траўні 2011-га ён быў прысуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачвання ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Статкевіча палітычным зняволеным.

Першапачаткова асуджаны палітык адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі №17, аднак у студзені 2012-га яму зрабілі больш жорсткімі ўмовы і перавялі ў магілёўскую турму №4 на тры гады. Пасля сканчэння гэтага тэрміну, 12 студзеня гэтага года, Статкевіча вярнулі ў шклоўскую калонію, дзе ў першыя ж два дні ў дачыненні да палітыка склалі два рапарты аб парушэнні правілаў унутранага распарадку.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках