28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія фанаты: Свабоду Кірылу Сілівончыку

4

Заўзятары ўкраінскага футбольнага клуба «Днепр» падтрымалі беларуса, арыштаванага ў Расеі.

На матчы з «Шахцёрам», які прайшоў 29 красавіка, фанаты вывесілі вялікі банэр з надпісам «Свабоду Кірылу Сілівончыку! Жыве Беларусь!» на стадыёне.

Фота размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» беларускі грамадскі актывіст Павел Юхневіч.

Заўзятары ўкраінскага футбольнага клуба «Днепр» падтрымалі беларуса

Нагадаем, 22-гадовага гамяльчука Кірыла Сілівончыка Маскоўскі акруговы вайсковы суд прызнаў вінаватым паводле артыкула «Публічнае апраўданне тэрарызму або публічныя заклікі да яго». Беларус размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» пост з заклікам да салідарнасці з Украінай і сумеснай барацьбе з расейскай тэрарыстычнай пагрозай. За гэта яго прыгаварылі да двух гадоў калоніі-пасялення. Пакаранне Кірыл Сілівончык адбывае на тэрыторыі Расеі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках