5 траўня 2024, Нядзеля, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатка» будзе галасаваць за рабскі дэкрэт 6 траўня

30
«Палатка» будзе галасаваць за рабскі дэкрэт 6 траўня

За скандальны Дэкрэт №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» «дэпутаты» будуць галасаваць 6 траўня.

Згодна з Канстытуцыяй дэпутаты маюць права альбо пагадзіцца з тэкстам дакумента, альбо адправіць яго на перапрацоўку, паведамляе «Еўрарадыё».

«На гэты момант заўваг ад дэпутатаў паступіла зусім няшмат. Яшчэ ёсць некалькі дзён, вядома. Але я думаю, што хутчэй за ўсё тэкст Дэкрэта будзе ўхвалены дэпутатамі», - распавяла намесніца кіраўніка пастаяннай камісіі працы і сацыяльных пытанняў Ларыса Багдановіч.

Дэкрэт №3 быў падпісаны кіраўніком дзяржавы 2 красавіка. Згодна з ім, кожны беспрацоўны жыхар краіны павінен аплаціць збор у суме 20 базавых велічынь у год.

Дакумент адразу выклікаў шквал крытыкі з боку эканамістаў і праваабаронцаў. Юрысты Беларускага Хельсінкскага камітэта налічылі ў ім блізу дзесятка парушэнняў Канстытуцыі, нацыянальнага заканадаўства і міжнародных пагадненняў.

Дэкрэт N3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» Лукашэнка падпісаў 2 красавіка 2015 г. У каментары да дэкрэта сказана, што гэты прававы акт выдадзены «ў мэтах стымулявання працаздольных грамадзян да працоўнай дзейнасці і забеспячэння выканання імі канстытуцыйнага абавязку да ўдзелу ў фінансаванні дзяржаўных расходаў».

Дэкрэтам устанаўліваецца абавязак грамадзян Беларусі, якія пастаянна пражываюць у нашай краіне замежных грамадзян, асоб без грамадзянства, якія не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаванні менш 183 каляндарных дзён (паўгода) летась, у выплаце збору ў суме 20 базавых велічынь.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках