2 траўня 2024, Чацвер, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падзенне «Прагрэсу» можна адсачыць у рэальным часе

25

Паводле амэрыканскіх спецыялістаў, карабель упадзе а 20:33 паводле менскага часу 9 траўня ў цэнтральнай частцы Атлантычнага акіяна.

У Інтэрнэце запусцілі сэрвіс n2yo.com, зайшоўшы на які, можна ў рэальным часе адсочваць падзенне касмічнага карабля "Прагрэс М-27м".

Грузавы карабель "Прагрэс М-27м" быў запушчаны ў аўторак, 28 красавіка, з касмадрома "Байканур" на ракеце-носьбіце "Саюз-2.1а". Пазней высветлілася, што грузавік апынуўся на неразліковай арбіце, а сувязь з ім была страчаная. Пасля некалькіх няўдалых спроб наладзіць кіраванне караблём спецыялісты прызналі немагчымай яго стыкаванне з МКС.

Камандаванне паветрана-касмічнай абароны Паўночнай Амэрыкі спрагназавала сыход з арбіты "Прагрэсу". Паводле іхніх звестак, карабель упадзе а 20:33 паводле менскага часу 9 траўня ў цэнтральнай частцы Атлантычнага акіяна за 1600 км на ўсход ад Кубы, паведамляе тэлеканал "Дождь".

Прагноз амэрыканцаў не супадае з раней апублікаваным прагнозам Роскосмоса. Там назвалі прамежак 5-7 траўня тэрмінам уваходжання апарата ў шчыльныя пласты атмасфэры.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках