9 траўня 2024, Чацвер, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жэрар Дэпардзье прадаў нерухомасць у Расеі і збег у Бельгію

42
Жэрар Дэпардзье прадаў нерухомасць у Расеі і збег у Бельгію

Французскі актор Жэрар Дэпардзье так і не засяліўся ў сваю саранскую кватэру і пакінуў Расею.

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» пісьменнік-сатырык Віктар Шандаровіч.

«Жэрар Дэпардзье, так не засяліўшыся ў сваю саранскую кватэру, уцёк у Бельгію. У інтэрв'ю ён сказаў, што ягонае кароткачасовае знаходжанне ў Расеі яшчэ раз пераканала яго ў тым, што ён француз. Гэта да яго яшчэ доўга даходзіла, я вам скажу», - напісаў Шандаровіч.

Ён выказаў надзею, што пра гэты паварот лёсу вялікага артыста федэральныя каналы раскажуць гэтак жа падрабязна, як і пра прыезд Дэпардзье ў РФ.

Як паведамлялася раней, Дэпардзье атрымаў расейскае грамадзянства і некаторы час жыў у РФ.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках