17 траўня 2024, Пятніца, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Людзі спрабуюць выжыць, а дзяржава святкуе

15
Генадзь Фядыніч: Людзі спрабуюць выжыць, а дзяржава святкуе

Ці ёсць падстава для ўсеагульнай гулянкі падчас эканамічнага крызісу?

Сітуацыю «Беларускай праўдзе» каментуе лідэр Прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч.

- 1 траўня ў Беларусі адзначаецца як дзяржаўнае свята Дзень працы, - кажа ён. - Увесь свет адзначае 1 траўня Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных, барацьбы за годную працу, за годны заробак. Заўтра Федэрацыя прафзвязу будзе ушаноўваць сямейныя дынастыі, якія працуюць на розных прадпрыемствах.

Добра, калі дзяржава не забывае аб працоўных дынастыях. Але варта было б запытацца ў дынастый, які ў іх заробак, у якіх умовах яны працуюць? Чаму цяпер у Менск хлынула столькі людзей на заробкі з іншых гарадоў? Таму што ў Бабруйску, Слуцку няма наогул ніякай працы. Чаму людзі звальняюцца з прадпрыемстваў у рамках «аптымізацыі»? Прафзвязы сёння павінны падымаць гэтыя праблемы - менавіта таму яны называюцца прафзвязамі.

Замест гэтага афіцыйныя «прафсаюзы» скачуць пад дудку ўлады. Складаюцца спісы (гэта дакладная інфармацыя) тых, хто павінен прыйсці і прыехаць на так званыя святы. Не сорамна перад працоўным народам? Людзі спрабуюць выжыць, не бачаць святла ў канцы тунэлю, а дзяржава святкуе.

Генадзь Фядыніч шкадуе, што Федэрацыя прафсаюзу заняла прадзяржаўную пазіцыю.

- Будзем святкаваць тады, калі будзе чым ганарыцца: калі з'явіцца надзея на заўтрашні дзень, калі забяспечым будучыню для сваіх дзяцей, калі будзем атрымліваць годны заробак. А сёння казаць пра свята не даводзіцца, - кажа прафзвязны лідар. - Уважаю, што маёўкі і гулянні павінны стаць прадметам абмеркавання ў кожнай прафсаюзнай арганізацыі. Хай людзі пастанаўляюць: ці патрэбныя ім такія прафсаюзы?

Беларускаму прафзвязу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) не далі дазволу на мітынг, каб агучыць патрабаванні да Лукашэнкі, «парламенту» і ўраду, таму што мы не ўпісваемся ў святочны сцэнар дзяржавы. Дарэчы, пастанова аб забароне парушае артыкул 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках