2 траўня 2024, Чацвер, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Беларусі ў Расею не прапусцілі 130 тон польскіх яблыкаў

3
З Беларусі ў Расею не прапусцілі 130 тон польскіх яблыкаў
Фота: Reuters

На мяжы Беларусі і Расеі з 8 да 10 траўня затрымана больш за 130 тон яблыкаў, якія ідуць з Польшчы ў Казахстан.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў управе Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей.

«Праз парушэнні правілаў транзіту па тэрыторыі Расейскай Федэрацыі 10 траўня 2015 года ў ППУ «Чырвоны Камень» забаронены ўвоз больш за 58 тон яблыкаў, - гаворыцца ў паведамленні. - У адпаведнасці з пададзенымі дакументамі грузы ехалі з Польшчы ў Казахстан і суправаджаліся рээкспартным фітасанітарным сертыфікатам Рэспублікі Беларусь. Экспарцёрам ва ўсіх выпадках выступіла Менскае ТАА «МаналітПрамІнвест».

Аналагічная сітуацыя, паводле звестак ведамства, склалася і ў пункце пропуску «Чырвоная Горка». Тут з 8 да 10 траўня вернутыя больш за 76 тон яблыкаў, якія ідуць з Польшчы з парушэннем умоў транзіту.

«Управа Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей адзначае негатыўную тэндэнцыю да павелічэння парушэнняў умоў транзіту па тэрыторыi Расейскай Федэрацыі садавіны з Польшчы. З пачатку траўня вернутыя больш за 600 тон такіх грузаў, - гаворыцца ў паведамленні. - У сувязі з гэтым наглядным органам ва ўзаемадзеянні з Бранскай мытняй вядзецца масавая праверка аптовых тэрміналаў, размешчаных у зоне дзеяння ўправы, якія займаюцца захоўваннем і рэалізацыяй садовай і агародніннай прадукцыі».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках