9 траўня 2024, Чацвер, 3:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Нуланд: Вылятаю з Кіева з пачуццём аптымізму

Вікторыя Нуланд: Вылятаю з Кіева з пачуццём аптымізму
ФОТА: DPA

ЗША падтрымліваюць Украіну на шляху яе рэфармавання і бачаць пэўныя дасягненні.

Пра гэта паведамілі памочніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд паводле вынікаў свайго візіту ў Кіева, піша "Інтэрфакс-Украіна".

"Народ ЗША стаіць побач з народам Украіны ў ягоным імкненні стварыць дэмакратычную стабільную, квітнеючую еўрапейскую дзяржаву", - сказала Нуланд.

Яна распавяла, што два дні ейнага знаходжання ў Кіеве былі "загружанымі, але выдатнымі".

Памочніца дзяржсакратара ЗША нагадала, што падчас візіту ў Кіеве сустракалася з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, прэм'ер-міністрам Арсеніем Яцэнюком, міністрам замежных спраў Паўлам Клімкіным, міністрам фінансаў Наталляй Ярэськай, дэпутатамі Вярхоўнай Рады і старшынёй парламента Уладзімірам Гройсманам, міністрам унутраных спраў Арсенам Авакавым, мэрам Кіева Віталём Клічко, лідарамі апазіцыі і прадстаўнікамі АБСЕ ва Украіне. Акрамя таго, Нуланд мела стасункі з будучымі ўкраінскімі паліцыянтамі, якія праходзяць навучанне пад кіраўніцтвам амерыканскіх калегаў.

Паводле ейныхслоў, на гэтых сустрэчах абмяркоўваліся пытанні рэфармавання Украіны, а таксама ставіліся пытанні канстытуцыйнай рэформы і дэцэнтралізацыі.

"Я адлятаю з Кіева з пачуццём аптымізму, паколькі бачу, што вы настойліва працуеце ў гэты цяжкі час, нягледзячы на хваравітасць рэформаў, вы працуеце над стварэннем новай дэмакратычнай еўрапейскай Украіны", - падагульніла Нуланд.

Раней на прэс-канферэнцыі Нуланд распавяла аб намеры ЗША ўзмацніць свой удзел у вырашэнні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Акрамя таго яна паведаміла пра вынікі паездкі дзяржсакратара Джона Кэры ў Маскву.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках