5 траўня 2024, Нядзеля, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецвойскі ЗША ліквідавалі аднаго з лідараў «Ісламскай дзяржавы»

6
Спецвойскі ЗША ліквідавалі аднаго з лідараў «Ісламскай дзяржавы»

У выніку спецаперацыі на тэрыторыі Сірыі ліквідаваны адзін з лідараў міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава».

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на заяву Пентагона і Белага дома.

Ліквідаваны баявік ідэнтыфікаваны як Абу Саяф, які адказваў, прынамсі, за пастаўкі нафты і газу з захопленых радовішчаў, а таксама за фінансавыя аперацыі. Са слоў амерыканскіх чыноўнікаў, жонка забітага лідара ІД захопленая, піша РБК.

Агенцтва адзначае, што аперацыя ў Сірыі праводзілася пад кіраўніцтвам прэзідэнта ЗША Барака Абамы.

На гэтым тыдні Ірак заявіў аб ліквідацыі «другога чалавека» ў «ісламскай дзяржаве». Гаворка ідзе пра тэрарыста па імі Абу Алаа аль-Афары. Ірацкае міністэрства абароны паведаміла, што ён быў знішчаны ў выніку авіяўдару антытэрарыстычнай кааліцыі. Разам з ім былі знішчаныя яшчэ некалькі дзясяткаў баевікоў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках