17 траўня 2024, Пятніца, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд скардзіцца на кантрабанду з Беларусі

Рассельгаснагляд скардзіцца на кантрабанду з Беларусі
Фото: Reuters

З пачатку 2015 выяўлена 302 фальсіфікаваныя сертыфікаты краін паходжання падкаранціннай прадукцыі, якую везлі з Беларусі.

З іх: 28 - туніскія, 129 - турэцкія, 22 - сербскія, 32 - македонскія, 78 - мараканскія, 8 - баснійскія, 5 - бразільскія, паведамілі БелаПАН у Рассельгаснаглядзе.

Агульная вага кантрабанднай прадукцыі, якая прайшла першасны каранцінны фітасанітарны кантроль у Беларусі, выяўленай у рамках маніторынгавых мерапрыемстваў, склала больш 5,9 тысяч тон.

"Гэта чарговым разам пацвярджае, што ўпаўнаважаныя органы Рэспублікі Беларусь працягваюць бяздзейнічаць у частцы прадухілення ўвозу і перамяшчэння па тэрыторыі Мытнага саюза нелегальнай прадукцыі", - мяркуюць у Рассельгаснаглядзе.

Кантралюючы орган адзначае, што такая колькасць выпадкаў выяўлення фальсіфікаваных фітасанітарных сертыфікатаў краін паходжання за пяць месяцаў гэтага года ў 3,5 разы вышэйшая чым, за пяць месяцаў (жнівень-снежань) 2014 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках