4 траўня 2024, Субота, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд прапануе знішчаць кантрабандную прадукцыю з «забароненых» краін

14
Рассельгаснагляд прапануе знішчаць кантрабандную прадукцыю з «забароненых» краін

Прадукцыя, якая паступае ў РФ з «забароненых» у сувязі з увядзеннем харчовага эмбарга краін паводле фальшывых сертыфікатаў, будзе знішчацца.

«На жаль, нарматыўная база Мытнага саюза не ўрэгуляваная. Як толькі яе ўрэгулююць, мы не будзем вяртаць кантрабандную прадукцыю, а будзем знішчаць», - заявіў журналістам кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт.

З ягоных слоў, Рассельгаснагляд унёс адпаведныя прапановы ў Еўразійскую камісію, піша «Інтэрфакс».

Неабходна ўнесці ўдакладненне ў рэгламенты МС з тым, каб затрыманая з падробленымі дакументамі прадукцыя знішчалася, сказаў ён.

«А то атрымліваецца: мы вяртаем прадукцыю ў Беларусь, а куды яна далей ідзе? Перагружаецца на маленькія машыны і правозіцца ляснымі сцежкамі», - заявіў ён, падкрэсліўшы разам з тым, што Рассельгаснагляд «вядзе актыўную працу з тым, каб гэтага не было» .

Данкверт паведаміў, што за час дзеяння харчовага эмбарга было праверана звыш 34 тысяч машын, якія ехалі з Беларусі. З іх было вернута 1,7 тысяч.

Адзначыўшы, што асноўная доля прадукцыі з фальшывымі дакументамі ідзе з краін ЕЗ, Данкверт заявіў, што прычына стварэння такой сітуацыі агулам у тым, што не вядзецца дыялог з калегамі з Брусэля. «Сітуацыя заблытаная тым, што нашы калегі ў Брусэлі ніяк не вызначацца: ці то нам весці дыялог паасобку з кожнай краінай ЕЗ, ці то Брусэль павінен адказаць за ўсіх адразу», - сказу ён.

Як ужо паведамлялася, Рассельгаснагляд са студзеня не вядзе перамовы з краінамі ЕЗ у пытаннях аднаўлення паставак харчавання пасля скасавання Расеяй харчовага эмбарга.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках