2 траўня 2024, Чацвер, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Нерашучасць Менска што да Крыму - праблема Беларусі, а не наша

44
Парашэнка: Нерашучасць Менска што да Крыму - праблема Беларусі, а не наша
Пятро Парашэнка
Фота: Bloomberg

Прэзідэнт Пётр Парашэнка пацвердзіў інфармацыю аб тым, што Беларусь адмовілася прызнаць захоп Крыма Расіяй анэксіяй падчас ўзгаднення фінальнай дэкларацыі «Усходняга партнёрства».

Пра гэта ён заявіў журналістам у Рызе перад пачаткам сустрэчы лідараў Еўрапейскай народнай партыі, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Адказваючы на пытанне аб інфармацыі дыпламатычных крыніц што да такой пазіцыі, Парашэнка заявіў, што для Беларусі прыйшоў час вызначыцца, ці далучаецца яна да агульнасусветнай пазіцыі.

«Сітуацыя з анэксіяй Крыма прызнаная ўсім светам. Цяпер Беларусь павінна вызначыцца са сваёй пазіцыяй», - заявіў прэзідэнт.

«І калі яна досыць нерашучая ў гэтым пытанні, то гэта праблема Беларусі, а не Украіны і не Еўразвязу», - дадаў Пятро Парашэнка.

Прэзідэнт адмовіўся адказваць на ўдакладняючае пытанне, ці паўплывае такая пазіцыя Менска на двухбаковыя стасункі Украіны і Беларусі.

Нагадаем, Беларусь і Арменія не падпісалі выніковую заяву саміту «Усходняга партнёрства», бо ў ёй была фраза аб акупацыі Крыму.

Беларусь на саміце «Усходняга партнёрства» рэпрэзентуе міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках