4 траўня 2024, Субота, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты з Украіны, Грузіі і Малдовы падалі ў Рызе заяўку на ўваходжанне ў ЕЗ

1
Актывісты з Украіны, Грузіі і Малдовы падалі ў Рызе заяўку на ўваходжанне ў ЕЗ

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Украіны, Малдовы і Грузіі падалі сімвалічную, напісаную ўласнаручна заяўку на ўваходжанне ў Еўразвяз.

Гэта адбылося ў межах удзелу еўракамісара ў пытаннях пашырэння і суседства Ёханэса Хана і прадстаўніка старшынства ЕЗ, кіраўніка МЗС Латвіі Эдгара Рынкевічса ў канферэнцыі грамадзянскай супольнасці ў Рызе, якая папярэднічае саміту «Усходняга партнёрства», піша «Украінская праўда».

Акцыя была падрыхтаваная загадзя, але яна не была ўзгодненая з чыноўнікамі і стала для іх сюрпрызам.

Заяўка аформленая ў стылістыцы еўрапейскага абарачэння дакументаў. Вы можаце азнаёміцца з яе тэкстам па спасылцы. Але акрамя фармальных папер актывісты перадалі Хану і Рынкевічсу таксама ватман з подпісамі актывістаў.

Чакалася, што гэты «рэквізіт» застанецца на форуме грамадзянскай супольнасці, а госці забяруць толькі фармальную «заяўку». Аднак камісар Хан выказаў жаданне забраць у Брусэль таксама паперы з подпісамі.

«Мы цвёрда верым, што гістарычны працэс сканчэння падзелу еўрапейскага кантынента будзе няпоўным, калі Украіна застанецца па-за межамі Еўрапейскага звязу.

Поспех еўрапейскай інтэграцыі Украіны будзе значным укладам у стабільнасць еўрапейскага кантынента...

Мы цалкам разумеем усе складанасці, звязаныя з працэсам выканання неабходных крытэраў. Мы ўпэўненыя, што наш народ, заплаціўшы такі вялікі кошт за еўрапейскі выбар, будзе ў стане прайсці гэты шлях, нягледзячы на ўсе перашкоды ў дасягненні ўсіх гэтых крытэрыяў, каб нарэшце далучыцца да еўрапейскай сям'і», - гаворыцца, прынамсі, ва ўкраінскай заяўцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках