3 траўня 2024, Пятніца, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ: Расеі пагражае апусканне ў глыбокую рэцэсію

6
МВФ: Расеі пагражае апусканне ў глыбокую рэцэсію

Паводле ацэнкі Міжнароднага валютнага фонду, у 2015 годзе Расею чакае апусканне ў глыбокую рэцэсію.

Як заявіў у чацвер, 21 траўня, у Маскве экспэрт МВФ Эрнэста Рамірэс Радрыга, расейскі УБП знізіцца на 3,4 адсоткі, паведамляе Deutsche Welle.

Гэта абумоўлена спадам унутранага попыту, выкліканага скарачэннем заробкаў у рэальным выражэнні, больш высокім коштам капіталу і зніжэннем упэўненасці. У якасці негатыўных фактараў уздзеяння на расейскую эканоміку МВФ назваў зніжэнне коштаў нафты і дзеянне заходніх санкцый.

Разам з тым экспэрты фонду разлічваюць на умеранае паляпшэнне эканамічнай сітуацыі ў Расеі ў 2016 годзе. Паводле іх прагнозаў, УБП вырасце на 0,2 адсоткі. У выніку антыкрызісных захадаў, што праводзяцца Масквой, і больш высокім коштам нафты, чакаецца аднаўленне росту пры далейшым зніжэнні інфляцыі з 12,5 адсотка да адназначных паказчыкаў.

Акрамя таго, станоўчы эфект прынясе стабілізацыя рубля. Аднак, паводле ацэнак МВФ, курс нацыянальнай валюты будзе чуйна рэагаваць на развіццё сітуацыі на сыравінных рынках, паколькі блізу 40 адсоткаў прыбытку Расея атрымлівае ад экспарту вуглевадароднай сыравіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках