3 траўня 2024, Пятніца, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Работніцы крамы мотатэхнікі ў Менску выкралі 220 мільёнаў выручкі

7
Работніцы крамы мотатэхнікі ў Менску выкралі 220 мільёнаў выручкі

Следчы камітэт расследуе крымінальную справу аб крадзяжы з спецыялізаванай крамы сродкаў у суме больш за 220 млн. рублёў.

Буйная нястача выяўленая падчас рэвізіі. У выніку праверачных мерапрыемстваў супрацоўнікі аддзела ў барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Партызанскага РУУС выстветлілі, што да знікнення грашовых сродкаў могуць быць датычныя загадчыца крамы і яе намесніца. Падчас сумесных следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў інфармацыя пацвердзілася. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе СК.

Расследаваннем устаноўлена, што загадчыца давала ўказанні падначаленым работнікам частку прыбытку ад рэалізацыі насельніцтву мотаблокаў і міні-трактароў не праводзіць праз касу, а перадаваць ёй. Грошы жанчына выкарыстала ў асабістых мэтах. Хаваючы нястачу, напярэдадні рэвізій загадчыца брала ў банках крэдыты, потым зноў пераводзіла фінансавым установам пазычаныя сродкі. Праваахоўнікі выявілі схему крадзяжоў, а таксама высветлілі, што некалькі раз у незаконных аперацыях брала ўдзел і намесніца загадчыцы.

Следчыя кваліфікавалі дзеянні падазраваных жанчын як злачынства, прадугледжанае ч.4 арт. 210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі). Жанчыны прызналі сваю віну, учыненую прадпрыемству шкоду выплацілі цалкам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках