27 красавiка 2024, Субота, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The New York Times: Лабіяванне дыктатараў павінна ўважацца за парушэнне дзелавой этыкі

2
The New York Times: Лабіяванне дыктатараў павінна ўважацца за парушэнне дзелавой этыкі

Новы тып аўтарытарных кіраўнікоў лепш прыстасоўваецца да сучаснай эпохі, аднак уразлівы праз эканамічныя крахі.

Пра гэта пішуць у сваім артыкуле ў The International New York Times эканаміст Сяргей Гурыеў і палітолаг Дэніэл Трэйсман, паведамляе Инопресса.ру.

«Мяккія» дыктатары «амаль без ужывання гвалту канцэнтруюць уладу ў сваіх руках, душаць апазіцыю і ліквідуюць стымлівальныя чыннікі і процідзеянне», прадаўжаюць аўтары. Яны пералічваюць імёны: экс-прэзідэнт Перу Альберта Фухіморы, дзейныя лідары Уладзімір Пуцін, Віктар Орбан, Раджэп Таіп Эрдаган, экс-прэм'ер-міністр Малайзіі Махатхір Махамад, нябожчык прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес.

На думку аўтараў, гэтыя кіраўнікі здольныя перарабіць сусветны парадак на свой капыл. Новыя аўтакраты часта прыходзяць да ўлады праз цалкам сумленныя выбары, пішуць яны.

Аўтакраты «шляхам прапаганды, цэнзуры ды іншых хітрыкаў з інфармацыяй завышаюць свой рэйтынг і пераконваюць грамадзян у сваёй перавазе над існымі альтэрнатывамі. Яны гуляюць на незадаволенасці Захадам», гаворыцца ў артыкуле.

Калі эканоміка паспяховая, такія лідары завабліваюць патэнцыйных крытыкаў, прапаноўваючы ім матэрыяльнае ўзнагароджанне. У цяжкія часы іх інструмент - цэнзура.

Панаванне ў інтэрнэце дасягаецца шляхам блакавання незалежных сайтаў, найму інтэрнэт-троляў і хакераў.

Асяродкі дэмакратычнай апазіцыі захоўваюцца, каб была бачнасць палітычнага спаборніцтва.

Новыя аўтакраты ўжываюць гвалт мінімальна, і ў гэтым іх ключавое наватарства, пішуць аўтары. Яны здольныя душыць сепаратыстаў ці біць дубінкамі бяззбройных дэманстрантаў. «Але гвалт агаляе сапраўдную натуру рэжыму і настрайвае супраць яго ягоных жа прыхільнікаў», - гаворыцца ў артыкуле.

Замест выкарыстання гвалту гэтыя кіраўнікі «паралізуюць палітычных супраціўнікаў шляхам бясконцых судовых працэсаў, допытаў ды іншых юрыдычных фармальнасцяў», гаворыцца ў артыкуле.

Аўтары раяць Захаду: «Лабіяванне інтарэсаў дыктатараў павінна ўважацца за сур'ёзнае парушэнне дзелавой этыкі. Заходнія дэмакратыі павінны наладзіць аб'ектыўнае навінавае вяшчанне на мовах адпаведных краін, у процівагу прапагандзе ды цэнзуры. І, паколькі дыктатуры на інфармацыйнай аснове ўразлівыя перад мадэрнізацыяй і непазбежнымі эканамічнымі крахамі, нам трэба набрацца цярпення».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках