26 красавiка 2024, Пятніца, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Завод «Атлант» спыніў працу да чэрвеня

45
Завод «Атлант» спыніў працу да чэрвеня

Супрацоўнікам прадпрыемства будуць выплачваць толькі 2/3 заробка.

Пра гэта <«Радыё Свабода» паведаміў адзін з працаўнікоў «Атланта».

«У нас з пятніцы спынілі працу канвеера. Сказалі, што не будзем працаваць да 1 чэрвеня. Абяцаюць захаваць заробак на дзве траціны, хоць і без таго заробкі вясной скараціліся», - распавёў супрацоўнік аб'яднання, які выпускае лядоўні і іншую бытавую тэхніку.

Як тлумачаць у адміністрацыі прадпрыемства прычыну спынення працы? Намеснік дырэктара ідэалогіі Аляксандр Машко адмовіўся каментаваць сітуацыю праз тэлефон. «Напішыце афіцыйны запыт, тады адказныя асобы падрыхтуюць адказ. Такі парадак уведзены ў інтарэсах прадпрыемства, каб не наносіць яму шкоды», - сказаў ён.

Паводле крыніцаў на «Атланце», часовае прыпыненне зборкі лядоўняў звязаная з недахопам заказаў і затаваранасцю складоў гатовай прадукцыяй.

Большасць сваёй прадукцыі аб'яднанне прадае ў Беларусі і Расеі, частка пастаўляецца ў іншыя краіны СНД і далёкае замежжа. Яшчэ ў 2013 годзе на прадпрыемстве працавалі некалькі сотняў працаўнікоў з Таджыкістана і іншых краін Сярэдняй Азіі, але ад іх паслуг адмовіліся, калі скараціліся заказы на прадукцыю «Атланта». З 2014 года на «Атланце» сталі ўсё часцей практыкаваць скарочаны працоўны тыдзень з адпаведным памяншэннем заробку або нават спыняць канвеер прадпрыемства адразу на некалькі дзён.

Гэтая тэндэнцыя ўласцівая ўсёй беларускай прамысловасці, асабліва машынабудаванню. Паводле інфармацыі Міністэрства прамысловасці, у 2015 годзе ў перыяд са студзеня да сакавіка на працу з няпоўным працоўным часам было пераведзена больш за 99 тысяч чалавек, што ў тры разы больш адпаведных паказчыкаў пачатку 2014 года. Так, рэгулярнымі сталі шматдзённыя прыпынкі галоўных канвеераў на МТЗ, МАЗе, «Гомсельмашы» і іншых прадпрыемствах.

Чаму прадпрыемствы не скарачаюць колькасць работнікаў, каб аптымізаваць страты? Эксперты адзначаюць, што штучная занятасць падтрымліваецца на загад палітычнага кіраўніцтва краіны.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках