4 траўня 2024, Субота, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея склала спіс «неўязных» еўрапейскіх палітыкаў

4
Расея склала спіс «неўязных» еўрапейскіх палітыкаў
Фота: РІА «Новости»

У адказ на меры Еўразвязу Расея склала свае спісы еўрапейскіх палітыкаў, якім забаронена ўязджаць на расейскую тэрыторыю.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на дыпламатычную крыніцу. Ці ўключанае імя ў спіс, можна даведацца перад паездкай у Расею ў амбасадзе ці консульстве.

«На даручэнне міністэрства замежных спраў зімой амбасады РФ у краінах, якія ўвялі рэстрыктыўныя захады ў дачыненні да РФ, склалі свае спісы грамадзян, якія праводзяць антырасейскую палітыку, накіраваную на пагаршэнне стасункаў паміж Расеяй і ЕЗ, або падазраюцца ў датычнасці да карупцыйнай ці іншай супрацьпраўнай дзейнасці. Уключэнне кожнага прозвішча абгрунтаванае», - гаворыцца ў паведамленні.

Колькасць замежных грамадзян, якія трапілі ў чорны спіс, дыпламат не назваў, адзначыўшы, што практычна ў кожнай еўрапейскай краіне яны ёсць.

«Еўрапейскі звяз быў апавешчаны аб такім спісе. Некаторых еўрапейцаў раней ужо не пусцілі на тэрыторыю Расеі», - сказала дыпламатычная крыніца.

Напярэдадні, расейскія памежнікі адмовілі ва ўездзе на тэрыторыю РФ дэпутату Бундэстага, экспэрту фракцыі ХДС/ХСС у замежнай палітыцы Карлу-Георгу Вельману.

Вельман распавёў журналістам, што адбыў у Маскву на запрашэнне для ўдзелу ў перамовах адносна будучыні Украіны. Аднак, з ягоных слоў, пасля прыбыцця ў аэрапорт Масква-Шарамеццева яму было адмоўлена ва ўездзе ў Расею і паінфармавана аб забароне на ўезд на тэрыторыю РФ да 2019-га года. Аднапартыец канцлера ФРГ Ангелы Мэркель быў вымушаны вярнуцца ў Бэрлін найбліжэйшым авіярэйсам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках