27 красавiка 2024, Субота, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпардзье сабраўся на Данбас ды Крым

25
Дэпардзье сабраўся на Данбас ды Крым
Жэрар Дэпардзье

Жэрар Дэпардзье адказаў згодай на запрашэнне аднаго з верхаводаў тэрарыстаў «ДНР» Андрэя Пургіна прыехаць на Данбас.

Пра гэта распавёў прадстаўнік артыста Арно Фрыле ў інтэрв'ю радыёстанцыі «Гаворыць Масква». Ён паведаміў, што Жэрар Дэпардзье можа наведаць Данбас, калі гэты візіт не будзе насіць палітычнай падаплёкі.

Каментуючы выказванні актора аб думках пра самагубства і гатоўнасці «памерці за Расею», Фрыле адзначыў, што гэта не больш чым «тэатральны ход», а таксама, што ўсе творчыя людзі ў той ці іншай ступені схільныя да дэпрэсіі. Таксама прадстаўнік актора паведаміў, што ў хуткім часе Дэпардзье збіраецца наведаць Крым.

Раней Жэрар Дэпардзье прызнаўся, што яго наведваюць думкі пра самагубства. Аднак «здохнуць у цяперашняй Францыі» яму зусім не хочацца, аднак ён «гатовы памерці за Расею, бо людзі тут моцныя».

На кінафестывалі ў Канах актор прызнаўся ў любові да расейскага прэзідэнта. «Уладзіміра Пуціна я добра ведаю і вельмі люблю. Я часта бываю ў СССР», - сказаў артыст, але адразу ж выправіўся - «дакладней, у Расеі».

Жэрар Дэпардзье атрымаў расейскае грамадзянства ў 2013 годзе.

Частка Данбаса і Крым у 2014 годзе былі акупаваныя войскамі Расеі і падтрыманымі ёй баевікамі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках